Какосавыя астравы
| Какосавыя астравы Territory of the Cocos (Keeling) Islands |
|||
|
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||
| Сталіца | Вэст-Айлэнд | ||
| Найбуйнейшы горад | Бантэм | ||
| Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Браян Лэйсі |
||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
14 км² 0 |
||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
596 44,9/км² |
||
| Валюта | Аўстралійскі даляр (AUD) |
||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .cc | ||
| Тэлефонны код | +61 891 | ||
Како́савыя астравы, астравы Кілінг (па-ангельску: Cocos (Keeling) Islands) — група атолаў у Індыйскім акіяне, якія зьяўляюцца аўстралійскай залежнай тэрыторыяй. Знаходзяцца ў 1100 км на захад ад Суматры.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Астравы былі адкрытыя ў 1609 годзе капітанам Вільямам Кілінгам, але да ХІХ стагодзьдзя заставаліся незаселенымі. У 1826 годзе зьявілася паселішча на Вэст-Айлэнд, а ў наступным годзе на Саўс-Айлэнд.
У 1836 годзе на астравы прыбыў карабель «Бігль», на якім Чарлз Дарвін ажыцьцяўляў кругасьветнае падарожжа. Яго дасьледаваньні мясцовых атолаў сталі падмуркам тэорыі ўзьнікненьня атолаў.
Вялікабрытанія анэксавала астравы ў 1857 годзе, далучыўшы іх да сваіх азіяцкіх калёніяў, але на практыцы на астравах нічога не зьмянілася.
Пад час Першай сусьветнай вайны 9 лістапада 1914 году адбылася марская бітва, у выніку якой быў патоплены нямецкі карабель «Эмдэн».
У часы Другой сусьветнай вайны астравы знаходзіліся пад вайсковай адміністрацыяй Цэйлону. У траўні 1942 году на астравах адбыўся бунт 15 салдатаў гарнізона. Пасьля падаўленьня бутну, 3 яго ўдзельнікаў былі пакараныя сьмерцю.
У 1955 годзе Вялікабрытанія перадала астравы Аўстраліі і з гэтага часу яны атрымалі статус залежнай тэрыторыі.
Палітыка [рэдагаваць]
Какосавыя астравы згодна з Cocos (Keeling) Islands Act 1955, зьяўляюцца аўстралійскай залежнай тэрыторыяй, якая кіруецца аўстралійскім Department of Transport and Regional Services.
Аўстралійскі кіраўнік, займае пасаду Генэральнага Губэрнатара Аўстраліі і адначасова прадстаўляе на астравах Аўстралію і брытанскую манархію.
Лякальную ўладу прадстаўляе Рада Какосавых астравоў ((Keeling) Islands Shire Council), якая складаецца зь сямі дэпутатаў і выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.
За зьнешнія зносіны і абарону астравоў адказвае Аўстралія, за парадкам на астравах назіраюць пяць паліцэйскіх.
Геаграфія [рэдагаваць]
Какосавыя астравы складаюцца зь дзьвюх групаў атолаў: Паўднёвыя астравы Кілінга, на якіх знаходзіцца ўсё насельніцтва астравоў і Паўночныя астравы Кілінга.
На астравах не існуе крыніцаў пітной вады.
Паўднёвыя астравы складаюцца з 26 астравоў, агульнай плошчай 13,1 км². Заселенымі зьяўляюцца толькі два вострава: Хоўм-Айлэнд і Вэст-Айлэнд.
Паўночныя астравы складаюцца з аднаго атола, які мае выгляд літары “С”. Яго плошча складае 1,1 км². Тут знаходзіцца нацыянальны парк (Pulu Keeling National Park).
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Астравы ня маюць адміністрацыйнага падзелу.
Эканоміка [рэдагаваць]
Асновай эканомікі астравоў зьяўляецца вырошчваньне какосавых пальмаў і абслуга аэрапорта празь які ідзе міжнародная лінія Аўстралія — ПАР, паступова разьвіваецца і турызм.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Большасьць насельніцтва тэрыторыі складаецца з малайцаў.
Культура [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Какосавыя астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
