Аўстралійскі даляр
| Аўстралійскі даляр | |
| Краіна | Аўстралія, Кірыбаці, Науру, Тувалу |
|---|---|
| Падзел | цэнт |
| Код ISO-4217 | AUD |
| Скарачэньне | A$, $A, AU$ і $AU |
| Абменны курс: (Даляр ЗША (22 красавіка 2008)) |
0,745 |
Аўстралійскі даляр (код ISO 4217: AUD) — афіцыйная валюта Аўстраліі, Кірыбаці, Науру і Тувалу. Даляр дзеліцца на 100 аўстралійскіх цэнтаў. Звычайна скарачаецца да «$», але для адрозьненьня ад іншых даляравых валютаў, мае скарачэньне і як A$, $A, AU$ і $AU.
Аўстралійскі даляр зьяўляецца шостай найбольш прадаваемай валютай у сьвеце пасьля эўра, даляра ЗША, ены, брытанскага фунта і швайцарскага франка. Аўстралійскім далярам аплачваецца 4-5% сусьветных плацяжоў.
Банкноты аўстралійскіх даляраў выкананыя з палімэрных матэрыялаў, уведзеныя ў 1990 годзе «плястыкавыя» грошы былі першымі банкнотамі такога тыпу ў сьвеце. Для дадатковай абароны ад падробкі на кожнай банкноце знаходзіцца галяграфічнае акенца.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аўстралійскі даляр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў