1990
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гады: 1987 1988 1989 - 1990 - 1991 1992 1993 |
|
| Дзесяцігодзьдзі: 1960-я 1970-я 1980-я - 1990-я - 2000-я 2010-я 2020-я |
|
| Стагодзьдзі: 19 стагодзьдзе - 20 стагодзьдзе - 21 стагодзьдзе |
|
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 3 студзеня: былы прэзыдэнт Панамы Мануэль Нар'еґа здаецца ў палон амэрыканскім войскам
- 7 студзеня: Пізанская вежа зачыненая з-за небясьпекі абрушэньня
- 11 студзеня: масавыя (200 000 чалавек) дэманстрацыі за незалежнасьць Летувы
- 25 студзеня: пачатак дэмантажу Бэрлінскага муру
- 31 студзеня: у Маскве адчыненая першая рэстарацыя McDonald's
- 2 лютага: Апартэід: прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі дэ Клерк дае дазвол на легальную дзейнасьць Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу і абяцае вызваліць Нэльсана Мандэлу
- 7 лютага: Распад СССР: ЦК КПСС згаджаецца адмяніць манаполію кампартыі на ўладу
- 11 лютага: Нэльсан Мандэла вызвалены з турмы Victor Verster каля Кейп-Таўну (ПАР)
- 15 лютага: Вялікабрытанія і Аргентына аднаўляюць дыпляматычныя стасункі пасьля 8 гадоў іх спыненьня пасьля Фолклендзкай вайны
- 26 лютага: Савецкі Зьвяз згаджаецца на вывад 73,5-тысячнага вайсковага кантынґенту з Чэхаславаччыны да ліпеня 1991
- 11 сакавіка: Летува абвяшчае незалежнасьць ад СССР
- 15 сакавіка Савецкі Зьвяз абвяшчае дэклярацыю аб незалежнасьці Летувы нядзейнаю
- 18 сакавіка: ва Ўсходняй Нямеччыне праходзяць першыя дэмакратычныя выбары з 1932 году
- 27 сакавіка: Намібія атрымлівае незалежнасьць ад ПАР
- 13 красавіка: Савецкі Зьвяз прыносіць афіцыйныя прабачэньні за растрэл польскіх афіцэраў у Катыні
- 24 красавіка: Заходняя і Ўсходняя Нямеччына пагаджаюцца аб аб'яднаньні валютаў і эканомік з 1 ліпеня
- 20 траўня: першыя пост-камуністычныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ў Румыніі
- 22 траўня:
- Лідэры Емэнскае Арабскае Рэспублікі і Емэнскае Народна-Дэмакратычнае Рэспублікі абвяшчаюць аб аб’яднаньні краінаў у Рэспубліку Емэн
- Кампанія Microsoft выпускае апэрацыйную сыстэму Windows 3.0
- 1 чэрвеня: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісваюць дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнае зброі
- 12 чэрвеня: Расея абвяшчае незалежнасьць ад СССР
- 27 ліпеня: прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь
- 2 жніўня: пачынаецца вайна ў Пэрсыдзкай Затоцы: Ірак нападае на Кувэйт
- 6 жніўня: Вайна ў Пэрсыдзкай Затоцы: Рада Бясьпекі ААН абвяшчае сусьветнае эмбарга на гандаль з Іракам
- 2 верасьня: абвяшчэньне Прыднястроўскай рэспублікі
- 3 кастрычніка: Узьяднаньне Нямеччыны, НДР далучаецца да ФРН
- 15 кастрычніка: Савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў становіца ляўрэятам Нобэлеўскае прэміі міру за заслугі ў заканчэньне Халоднае вайны
- 27 кастрычніка: Вярхоўны Савет Кыргыстану абірае Аскара Акаева першым прэзыдэнтам краіны
- 13 лістапада: напісаная першая вядомая старонка ў Інтэрнэце
- 18 лістапада: па падазоры ў сэрыйным забойстве і ґвалтаваньні арыштаваны Андрэй Чыкаціла
- 22 лістапада: Марґарэт Тэтчэр зыходзіць у адстаўку з пасады прам'ер-міністру Вялікае Брытаніі
- 2 сьнежня: кааліцыя на чале з канцлерам Гельмутам Колем перамагае на першых усенямецкіх выбарах з 1932
- 9 сьнежня:
- Слабадан Мілошавіч абраны прэзыдэнтам Сэрбіі
- Лех Валэнса абраны першым прэзыдэнтам дэмакратычнае Польшчы
[рэдагаваць] Нараджэньні
[рэдагаваць] Сьмерці
- 16 траўня: Джым Генсан, амэрыканскі мультыплікатар, стваральнік «Muppet Show»
- 15 жніўня: Віктар Цой, лідэр рок-гурта «Кіно»
- 14 кастрычніка: Леанард Бэрнстайн, амэрыканскі кампазытар і дырыжор
- 4 сьнежня: Фрыдрых Дурэнмат, швайцарскі пісьменьнік
- 7 сьнежня: Рэйнальда Арэнас, кубінскі пісьменьнік і паэт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
1990 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў