Наша эра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Наша эра, скарочана н. э. (па-ангельску: Common Era, скарочана CE) — абазначэньне пэрыяду часу пачынаючы ад першага году Грэгарыянскага календара. Эра бягучага летазьлічэньня, ужываемага ў большасьці краін сучаснага сьвету.

Паняцьце зачастую выкарыстоўваецца ў рэлігійнай форме «ад Нараджэньня Хрыстова», скарочана «ад Н. Х.» (па-лацінску: Anno Domini Nostri Iesu (Jesu) Christi(en), скарочана AD, у перакладзе «у годзе Госпада нашага Ісуса Хрыста»). Адзінае, чым адрозьніваюцца сьвецкая і рэлігійная формы, гэта назва.

Спачатку пачаўшая ўжывацца хрысьціянамі Эўропы (не пазьней за 1615 год), форма наша эра была перанятая нехрысьціянскімі культурамі, таксама як і дзеячамі навукі, і тымі, хто хацеў выглядаць чульлівым да нехрысьціян. Хаця ў самой сьвецкай форме і няма спасылкі на сапраўднае паходжаньне (так бы мовіць, паліткарэктная), але сутнасьць застаецца ўсё той жа — амаль увесь сьвет лічыць час ад нараджэньня Хрыста.