Манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Манастыр Мансэрат, Каталёнія

Манастыр (па-грэцку: μοναστήριον — «кельля пустэльніка») — рэлігійная суполка манахаў і манашак, а таксама комплекс будынкаў, які ёй належыць.

У Старажытным Эгіпце манастыры існавалі зь сярэдзіны 1 тыс. да н. э., у Індыі — з 2—1 тыс. да н. э. Першы хрысьціянскі манастыр быў заснаваны эгіпецкім манахам Пахоміем Вялікім (к. 292 — к. 346) на высьпе на рацэ Ніл.

Манастыры ў ВКЛ (перадусім каталіцкія) узьніклі неўзабаве пасьля хрышчэньня Літвы (1387) і былі тады нешматлікімі. Крыніцы даюць пра іх часам супярэчлівыя зьвесткі. Найболей старажытныя: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусьцінцаў у Быстрыцы (цяпер Астравецкі раён), Берасьці й Горадні (заснаваны Вітаўтам), бэрнардынцаў у Вільні (1471), Горадні й Полацку (1498). Большасьць зь іх заснаваная ў пэрыяд Контрарэфармацыі, іх фундатарамі былі каралі Рэчы Паспалітай, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і іншыя), шляхта.

Каталіцкі манастыр мае назву кляштар, будыйскі — вігара.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Манастырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў