Рэльеф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тапаграфічная мапа рэльефу Эўропы

Рэлье́ф (па-француску: relief, ад па-лацінску: relevo — узьнімаю) — сукупнасьць няроўнасьцей паверхні, разнастайных па абрысах, памерах, паходжаньні, узросту і гісторыі разьвіцьця; адна з састаўных частак ляндшафту. Рэльеф дасьледуе геамарфалёгія.

Формы рэльефу могуць быць дадатныя, або выгнутыя (горы, узвышшы, узгоркі і іншыя), і адмоўныя, або ўвагнутыя (катлавіны, даліны, яры і іншыя).

Паводле памераў формаў вылучаюць:

Утвараецца рэльеф галоўным чынам у выніку працяглага адначасовага ўзьдзеяньня на зямную паверхню эндагенных (унутраных) і экзагенных (зьнешніх) працэсаў.

На мапах рэльеф малююць ізалініямі — лініямі, кожныя кропкі якіх маюць аднолькавую вышыню над узроўнем мора.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с., С. 413

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэльеф на сайце «Горнай энцыкляпэдыі»(рас.)