Камы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ка́мы (па-нямецку: Kamm — грэбень) — круглявыя ўзгоркі са стромкімі схіламі, складзеныя сартаванымі пластовымі пяскамі, аточыкамі і жвірам. Часам камы прыкрытыя зьверху плашчом марэны. Вышыня камовых грудоў звычайна вагаецца ад 6 да 12 м і толькі ў вельмі рэдкіх выпадках дасягае 30 м. Камы ўзьнікаюць ля ўнутранага боку мацерыковых ледавікоў пры раставаньні камлыгаў мёртвага лёду ў пэрыяд дэградацыі ледавіка.

Сустракаюцца адзінкава ці групамі ў Беларускім Паазер’і, а таксама ў буйна-ўзгорыстых раёнах Беларускай грады. Па-за межамі Беларусі камы сустракаюцца ў Прыбалтыцы, ў Расеі (Ленінградзкая вобласьць, Карэлія).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. – Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. – 107 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.