Ленінградзкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Ленінградзкая вобласьць Ленинградская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга Паўночна-Заходні эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Санкт-Пецярбург |
| Дата ўтварэньня | 1 жніўня 1927 |
| Губэрнатар | Аляксандар Дразьдзенка |
| Насельніцтва (2012) |
1 730 208[1] (27-е месца) |
| Шчыльнасьць | 20,4 чал./км² |
| Плошча | 83 908 км² (38-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Ленінградзкай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 47 |
Ленінгра́дзкая во́бласьць (па-расейску: Ленинградская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Санкт-Пецярбург, які аднак не ўваходзіць пад юрысдыкцыю вобласьці.
Мяжуе з Карэліяй, Валагодзкай, Наўгародзкай, Пскоўскай абласьцямі Расеі, а таксама з Эстоніяй і Фінляндыяй.
Была ўтвораная 1 жніўня 1927 году. Гістарычна ёй папярэднічала Інгерманляндзкая губэрня.
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць]
Рэльеф[рэдагаваць]
Вобласьць цалкам разьмешчана на тэрыторыі Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Гэтым тлумачыцца раўнінны характар рэльефу зь нязначнымі абсалютнымі вышынямі. Тэрыторыя Карэльскага пярэсмыка, а асабліва ягоныя паўночна-заходнія часткі, адрозьніваецца перасечаным рэльефам, шматлікімі скальнымі вынахадамі й вялікай колькасьцю азёраў. Карэльскі пярэсмык зьяўляецца часткай Балтыйскага крышталічнага шчыта. Найвышэйшая кропка Карэльскага пярэсмыка ёсьць гара Ківісюр’я вышынёй у 203 мэтры над узроўнем мора, разьмешчаная непадалёк ад пасёлка Наважылава, ва ўрочышчы Каменная гара.
Нізіны ў асноўным разьмешчаны па берагах Фінскага заліва й Ладаскага возера, а таксама ў далінах буйных рэк.
Клімат[рэдагаваць]
Клімат вобласьці ёсьць атлянтыка-кантынэнтальны. Марскія паветраныя масы абумоўліваюць параўнальна мяккую зіму з частымі адлігамі й умерана-цёплае, часам прахалоднае лета. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае ад -8 °C да -11 °C, а ліпеня — 16 — 18 °C. Найбольш халоднымі зьяўляюцца ўсходнія раёны, найбольш цёплымі — паўднёва-заходнія[2].
Колькасьць ападкаў на год складае 600—700 мм. Найбольшая колькасьць ападкаў выпадае на ўзвышшах. Мінімальная колькасьць ападкаў выпадае на прыбярэжных нізінах. Найбольшая колькасьць ападкаў выпадае ўлетку й увосень.
У зімовы пэрыяд ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе сьнегу. Сталы сьнегавы полаг зьяўляецца ў другой палове лістапада ці першай палове сьнежня. Сходзіць сьнег ў другой палове красавіка.
Гісторыя[рэдагаваць]
На тэрыторыі сучаснай Ленінградскай вобласьці найстаражытнае насельніцтва зьявілася ў 9—8 тысячагодзьдзях да н. э. пасьля адступленьня ледніка. Да сярэдзіны 1 тысячагодзьдзя н. э. тут ужо існавалі аселыя фіна-вугорскія плямёны, якія займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваньнем і рыбалоўствам. У VIII стагодзьдзі на гэтай тэрыторыі аселі славяне.
Да 750 году ставіцца ўзьнікненьне Ладагі — старажытнага рускага паселішча на тэрыторыі Расеі. У IX—X стагодзьдзях Ладага стала найважнейшым палітычным і эканамічным цэнтрам фармаваньня дзяржаўнасьці Старажытнай Русі. Толькі ў канцы X стагодзьдзя яна згубіла сваё значэньне, саступіўшы месца Ноўгараду.
У XII стагодзьдзі Ноўгарад набыў палітычную самастойнасьць, і землі па берагах Фінскага заліва, Лугі, Нявы, Ладагі, Волхава ўвайшлі ў склад Наўгародзкай рэспублікі. У адміністрацыйным дачыненьні Наўгародзкая дзяржава падзялялася на «сотні».
Насельніцтва[рэдагаваць]
Паводле зьвестак на 2012 год ў вобласьці налічваецца 1 730 208 чалавек, зь якіх расейцы складаюць 92,7 % насельніцтва. Іншымі значнымі нацыянальнымі групамі зьяўляюцца ўкраінцы (2 %) і беларусы (1,1 %).
Эканоміка[рэдагаваць]
Валавы рэгіянальны прадукт вобласьці ў 2007 годзе склаў 312,4 млрд расейскіх рублёў[3]. Структура валавога рэгіянальнага прадукта па відах дзейнасьці (2007 год):
- апрацоўваючыя вытворчасьці — 27,3%
- транспарт і сувязь — 15,1%
- аптовы й розьнічны гандаль; рамонт аўтатранспартных сродкаў, матацыкляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня — 11,8%
- будаўніцтва — 12,7%
- сельская гаспадарка, паляваньне й лясная гаспадарка — 8,3%
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Афіцыйныя дзадзеныя перапісу насельніцтва Расстатам
- ^ Введение // Учебный географический атлас Ленинградской области и Санкт-Петербурга. — Санкт-Петербург: ВСЕГЕИ, 1997.
- ^ Валовой региональный продукт Ленинградской области в 2008 году достигнет 360 млрд руб.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Ленінградзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||