2007
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гады: 2004 2005 2006 - 2007 - 2008 2009 2010 |
|
| Дзесяцігодзьдзі: 1970-я 1980-я 1990-я - 2000-я - 2010-я 2020-я 2030-я |
|
| Стагодзьдзі: 20 стагодзьдзе - 21 стагодзьдзе - 22 стагодзьдзе |
|
[рэдагаваць] Падзеі
- 1 студзеня: да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся Баўгарыя і Румынія
- 16 красавіка: у Політэхнічным інстытуце штата Вірджыніі адбылося самае масавае забойства ў гісторыі ЗША. Загінула 32 чалавекі
- 6 траўня: Нікаля Сарказі абраны 26-м прэзыдэнтам Францускае Рэспублікі
- 31 траўня: Валдзіс Затлэрс абраны 7-м прэзыдэнтам Латвійскае Рэспублікі
- 15 жніўня: землятрус у Пэру
[рэдагаваць] Нараджэньні
[рэдагаваць] Сьмерці
- 23 студзеня: Рышард Капусьцінскі, польскі пісьменьнік і журналіст
- 30 студзеня: Сідні Шэлдан, амэрыканскі пісьменьнік і сцэнарыст
- 6 сакавіка: Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст
- 17 сакавіка: Джон Бэкус, амэрыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмаваньня FORTRAN
- 26 сакавіка: Міхаіл Ульянаў, расейскі актор, Народны артыст СССР
- 11 красавіка: Курт Вонэгут, амэрыканскі пісьменьнік
- 21 красавіка: Гай Пікарда, ангельскі беларусіст
- 23 красавіка: Барыс Ельцын, першы прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі пасьля аднаўленьня незалежнасьці
- 27 красавіка: Мсьціслаў Растраповіч, знакаміты расейскі віяланчэлісты, дырыжор, Народны артыст СССР
- 28 красавіка: Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер, нямецкі фізык і філёзаф
- 5 траўня: Тэадор Мэйман, амэрыканскі фізык, стваральнік першай практычнай мадэлі лазера
- 16 траўня: Аляксандар Сільвановіч, беларускі палітык і грамадзкі дзеяч на эміграцыі
- 25 траўня: Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, ўэб-рэдактар сайту «Радыё Свабода», пачынальнік беларускай Вікіпэдыі
- 8 чэрвеня: Рычард Рорці, амэрыканскі філёзаф нэапрагматычнага кірунку
- 30 ліпеня: Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр
- 30 ліпеня: Мікелянджэла Антаніёні, італійскі кінарэжысэр
- канец ліпеня - пачатак жніўня: Хведар Жычка, беларускі пісьменьнік, паэта
- 2 жніўня: Юрась Юркавец, беларускі літаратар і бізнэсовец
- 14 жніўня: Ціхан Хрэньнікаў, расейскі кампазытар
- 6 верасьня: Лючана Павароці, італійскі опэрны сьпявак (тэнар)
- 11 верасьня: Джо Завінул, аўстрыйскі джазавы музыка вугорска-цыганскай крыві, кампазытар
- 1 кастрычніка: Альфрэд Ортэр, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён (1956-1968) у кіданьні дыску (ЗША)
- 4 кастрычніка: Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік, бізнэсовец, стваральнік Музэю беларускай культуры ў Дудутках
- 21 кастрычніка: Леанід Лойка, беларускі гісторык, дыплямат
- 10 лістапада: Норман Мэйлер, амэрыканскі пісьменьнік і журналіст
- 13 лістапада: Цімох Вострыкаў, дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву
- 22 лістапада: Марыс Бэжар, францускі танцор, харэограф, балетмайстар
- 26 лістапада: Ізяслаў, мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на эміграцыі
- 5 сьнежня: Карлхайнц Штокгаўзэн, нямецкі кампазытар-авангардыст
- 7 сьнежня: Валянцін Блакіт, беларускі пісьменьнік, паэт
- 27 сьнежня: Бэназір Бхута, пакістанскі палітык, забітая падчас тэракту ў Равалпіндзі

