Лючана Павароцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лючана Павароцьці
Luciano Pavarotti 15.06.02 cropped.jpg
Месца нараджэньня Мадэна, Італія
Дата сьмерці 6 верасьня 2007
Гады творчасьці 19352007
Прафэсія тэнар
Афіцыйная старонка

Люча́на Паваро́цьці (12 кастрычніка 19356 верасьня 2007) — знакаміты італьянскі сьпявак (тэнар), адзін з самых вядомых сьпевакоў сучаснасьці як у опэры, так і ў іншых музычных жанрах.

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лючана Павароцьці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 году ў сям'і Адэлі Вэнтуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы і Фэрнанда Павароцьці, пекара і сьпевака. Нягледзячы на тое, што Лючана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям’я жыла бедна. Падчас Другой сусьветнай вайны (у 1943 годзе) сям’я пакінула горад. Калі Лючана было 9 гадоў, ён пачаў сьпяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім сьпяваў ягоны бацька.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грунтоўна вучыцца сьпяваць Лючана Павароцьці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 гадоў.

Дэбют Лючана ў опэры адбыўся 29 красавіка 1961 году ў горадзе Рэджа-Эмілія, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў опэры «Багема» Джакама Пуччыні. Неўзабаве Лючана ўжо выступаў у гэтай ролі ў опэрным тэатры «Ля Скаля». Супрацоўнічаў з Плясыда Дамінга і Хасэ Карэрасам, выступаў зь імі пад назвай «Тры тэнары».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лючана Павароцьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў