Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Італьянская мова — адна з раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Афіцыйная мова Італіі, Сан-Марына, Ватыкану (побач з лацінскай), Швайцарыі (побач з нямецкай, францускай і рэтараманскай), а таксама некаторых прылеглых рэгіёнаў Славеніі і Харватыі, дзе ёсьць італьянскія мяншыні. Карыстаецца лацінскім пісьмом.
На італьянскай мове гаворыць каля 70 млн чалавек, большасьць якіх жыве ў Італіі. Літаратурная мова заснаваная галоўным чынам на тасканскіх дыялектах і ўяўляе сабой нешта паміж паўднёвымі дыялектамі і паўночнымі галісыйска-раманскімі.
Да прызнаных дыялектаў італьянскай мовы належаць тасканскі, п’емонцкі, сардынскі, абруцкі, апульскі, ляцыйскі, умбрыйскі, маркіджанскі, чыкалянска-рыятонска-акуальскі, маліскі і іншыя. Акрамя гэтага, можна казаць пра дыялект у дачыненьні да гаворкі кожнага гораду.
Італьянская мова ўзьнікла ў працэсе паступовага разьвіцьця гутарковай (вульгарнай) лаціны. Першыя тэксты, якія былі названыя італьянскамоўнымі, адносяцца да 9 стагодзьдзя. Упершыню італьянская мова была фармалізаваная ў 14 стагодзьдзі ў працах Дантэ Аліг'еры, які зьмяшаў паўднёваітальянскія дыялекты з сваёй роднай тасканскай гаворкай.
| A |
a |
/a/ |
| B |
bi |
/б/ |
| C |
ci (/чы/) |
/к/ ці /ч/ |
| D |
di |
/д/ |
| E |
è,é |
/э/ |
| F |
effe |
/ф/ |
| G |
gi (/джы/) |
/ґ/ ці /дж/ |
| H |
acca |
не вымаўляецца |
| I |
i |
/i/ ці /й/ |
| J |
i lunga |
выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
| K |
kappa |
выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
| L |
elle |
/л/ |
| M |
emme |
/м/ |
| N |
enne |
/н/ |
| O |
ò,ó |
/o/ |
| P |
pi |
/п/ |
| Q |
qu |
/к/ |
| R |
erre |
/р/ |
| S |
esse |
/с/ ці /з/ |
| T |
ti |
/т/ |
| U |
u |
/у/ |
| V |
vu (vi) |
/в/ |
| W |
doppia vu |
выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
| X |
ics |
/кс/ |
| Y |
ipsilon |
выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
| Z |
zeta |
/ц/ ці /дз/ |
Граматыка італьянскай мовы