Альфабэт
Альфабэ́т — упарадкаваная пэўным чынам сукупнасьць разнастайных знакаў, як то літараў, лічбаў, спэцыяльных і службовых знакаў, кожны зь якіх уяўляе сабой фанэму ў гутарковай мове. Ёсьць і іншыя сыстэмы, як то лягаграфічнае пісьмо, у якой кожны знак уяўляе сабой слова, марфэмнае, дзе кожны знак ёсьць сэмантычная адзінка, ці складовае пісьмо, у якім кожны знак уяўляе асобны склад.
Назва слова паходзіць ад дзьвюх першых літараў грэцкага альфабэту: альфа і бэта, якія ў сваю чаргу паўсталі зь фінікійскага альфабэту. Існуюць дзясяткі альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца сёньня, але найбольш распаўсюджанымі зь іх зьяўляюцца лацінскі[1], які паўстаў зь першага сапраўднага альфабэту, грэцкага[2]. Большасьць сучасных альфабэтаў маюць лінейны запіс, але прыкметнымі выключэньнямі зьяўляюцца альфабэт Брайля, дактылялёгія й альфабэт Морзэ.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Haarmann, Harald (2004). «Geschichte der Schrift» (2nd ed.). München: C. H. Beck. ISBN 3-406-47998-7 ст.96
- ^ Coulmas, Florian (1996). «The Blackwell Encyclopedia of Writing Systems». Oxford: Blackwell Publishing. ISBN 0-631-21481-X.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Альфабэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Паходжаньне альфабэту. Ilovetypography.com (анг.)
- Пісьмовыя сыстэмы. omniglot.com (анг.)
- Анімаваная гісторыя разьвіцьця альфабэтаў. Унівэрсытэт Мэрылэнду. (анг.)
- Як альфабэт паўстаў з гіерогліфаў. Bar Magazine. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |