Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кіры́ліца (кірылічны альфабэт, кірылічная абэцэда або кірылічная азбука) — альфабэт[1], якім паслугуюцца шэсьць славянскіх моваў — баўгарская, беларуская, македонская, расейская, сэрбская і ўкраінская, а таксама некалькі дзясяткаў іншых моваў былога СССР і краінаў Азіі.
Кірыліца разьвілася з глаголіцы, якую ў 9-м стагодзьдзі распрацавалі два браты Кірыла і Мяфодзій (Мятодый). У адрозьненьні ад глаголіцы кірыліца мае значна больш падабенства да грэцкага альфабэту. Што да гісторыі стварэньня кірыліцы, навукоўцы пакуль не прыйшлі да канчатковага кансэнсусу. Найбольш верагодным стваральнікам кірыліцы лічыцца Клімэнт з Охрыду, вучань братоў Кірылы і Мяфодзія.
Альфабэты славянскіх моваў [рэдагаваць]
Беларускі альфабэт [рэдагаваць]
| А а |
Б б |
В в |
Г г |
Д д |
Е е |
Ё ё |
Ж ж |
З з |
І і |
Й й |
| К к |
Л л |
М м |
Н н |
О о |
П п |
Р р |
С с |
Т т |
У у |
Ў ў |
| Ф ф |
Х х |
Ц ц |
Ч ч |
Ш ш |
Ы ы |
Ь ь |
Э э |
Ю ю |
Я я |
- Ґ ґ – ужывалася да 1933 году, а таксама ўжываецца цяпер у мовазнаўчых тэкстах. Некаторыя мовазнаўцы выступаюць за вяртаньне літары ў альфабэт. (Месца - пасьля Г);
- ДЖ дж – дзьве літары, але адзін гук. У некаторых публікацыях пазначаецца ў альфабэце пасьля Д;
- ДЗ дз – так сама, як і ДЖ.
Баўгарскі альфабэт [рэдагаваць]
| А а |
Б б |
В в |
Г г |
Д д |
Е е |
Ж ж |
З з |
И и |
Й й |
К к |
| Л л |
М м |
Н н |
О о |
П п |
Р р |
С с |
Т т |
У у |
Ф ф |
Х х |
| Ц ц |
Ч ч |
Ш ш |
Щ щ |
Ъ ъ |
Ь ь |
Ю ю |
Я я |
|
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ё;
- И замест І;
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Щ вымаўляецца "шт";
- Ъ – галосны гук (шва).
Македонскі альфабэт [рэдагаваць]
| А а |
Б б |
В в |
Г г |
Д д |
Ѓ ѓ |
Е е |
Ж ж |
З з |
Ѕ ѕ |
И и |
| Ј ј |
К к |
Л л |
Љ љ |
М м |
Н н |
Њ њ |
О о |
П п |
Р р |
С с |
| Т т |
Ќ ќ |
У у |
Ф ф |
Х х |
Ц ц |
Ч ч |
Џ џ |
Ш ш |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ё;
- И замест І;
- Няма Й (замест яго J);
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Љ љ – мяккі эль;
- Њ њ – мяккі энь;
- Ѓ ѓ - мяккі ~"гь";
- Ќ ќ - мяккі ~"кь";
- Џ, џ - як беларускі "дж";
- Ѕ, ѕ - як беларускі "дз";
- Няма Ю і Я;
| А а |
Б б |
В в |
Г г |
Д д |
Е е |
Ё ё |
Ж ж |
З з |
И и |
Й й |
| К к |
Л л |
М м |
Н н |
О о |
П п |
Р р |
С с |
Т т |
У у |
Ф ф |
| Х х |
Ц ц |
Ч ч |
Ш ш |
Щ щ |
Ъ ъ |
Ы ы |
Ь ь |
Э э |
Ю ю |
Я я |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- И замест І;
- Щ щ – мяккі доўгі "ш" (некаторыя лінгвісты ўважаюць за асобны гук). Там, дзе звычайна ў беларускай мове ўжываецца "шч";
- Ъ ъ – цьвёрды знак. Адыгрывае тую ж ролю, што апостраф у беларускай мове;
- Г г – выбухны гук, адпавядае нашаму Ґ, а не Г;
- Ё ё — ужываецца факультатыўна, пры ўпарадкаваньні паводле альфабэту не адрозьніваецца ад Е е.
Стараславянская азбука [рэдагаваць]
| А а |
Б б |
В в |
Г г |
Д д |
Є є |
Ж ж |
Ѕ ѕ |
З з |
І і |
Ї ї |
| И и |
Ћ ћ |
К к |
Л л |
М м |
Н н |
О о |
Ѻ ѻ |
П п |
Р р |
С с |
| Т т |
Ѹ ѹ |
Ф ф |
Ѳ ѳ |
Х х |
Ѡ ѡ |
Ѿ ѿ |
Щ щ |
Ц ц |
Ч ч |
Ш ш |
| Ъ ъ |
ЪІ ъі |
Ь ь |
Ѣ ѣ |
Ю ю |
Я я |
Ѥ ѥ |
Ѧ ѧ |
Ѫ ѫ |
Ѩ ѩ |
Ѭ ѭ |
| Ѯ ѯ |
Ѱ ѱ |
Ѵ ѵ |
Сучасны сэрбскі альфабэт [рэдагаваць]
| А а |
Б б |
В в |
Г г |
Д д |
Ђ ђ |
Е е |
Ж ж |
З з |
И и |
Ј ј |
| К к |
Л л |
Љ љ |
М м |
Н н |
Њ њ |
О о |
П п |
Р р |
С с |
Т т |
| Ћ ћ |
У у |
Ф ф |
Х х |
Ц ц |
Ч ч |
Џ џ |
Ш ш |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ё;
- И замест І;
- Няма Й (замест яго J);
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Љ љ – мяккі эль;
- Њ њ – мяккі энь;
- Ђ ђ - мяккі ~"дзь";
- Ћ, ћ - мяккі ~"ть";
- Џ, џ - як беларускі "дж";
- Няма Ю і Я.
Украінскі альфабэт [рэдагаваць]
| А а |
Б б |
В в |
Г г |
Ґ ґ |
Д д |
Е е |
Є є |
Ж ж |
З з |
И и |
| І і |
Ї ї |
Й й |
К к |
Л л |
М м |
Н н |
О о |
П п |
Р р |
С с |
| Т т |
У у |
Ф ф |
Х х |
Ц ц |
Ч ч |
Ш ш |
Щ щ |
Ю ю |
Я я |
Ь ь |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ы;
- Няма Ё;
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Є є – вымаўляецца як беларускі Е;
- Щ щ – вымаўляецца як беларускі "шч";
- И и – вымаўляецца як беларускі Ы;
- Ї ї - вымаўляцца як беларускі ЙІ;
Акрамя вышэй названых шасьці славянскіх моваў, нейкай формай кірылічнага альфабэту карыстаюцца (або карысталіся) наступныя мовы:
- Славянскія
- Русінская мова
- Царкоўнаславянская мова
- Каўказскія
- Абхазская
- Аварская
- Адыгейская
- Кабардынская
- Лезгінская
- Чачэнская (1940-1991)
- Кітайскія
- Чукоцка-камчацкія
- Уральскія
- Карэльская (1937-1989)
- Комі
- Мансі
- Ханты
- Удмурцкая
- Ненецкая
- Індаарыйскія
- Цыганская (у Сэрбіі й былым СССР)
- Індаіранскія
- Асэтынская
- Курдзкая (у былым СССР)
- Таджыцкая
- Мангольскія
- Бурацкая
- Калмыцкая
- Мангольская
- Раманскія
- Тунгускія
- Цюркскія
- Алтайская
- Азэрбайджанская (1939-1991)
- Балкарская
- Казахская і Гагаўзская (з 1957)
- Карачайская
- Кіргізская
- Татарская
- Туркмэнская (1940-1994)
- Туванская
- Чуваская
- Узбэцкая (1941-1998)
- Якуцкая
- ^ Заўважым, што ў беларускай мове ёсьць тэндэнцыя называць лацінкавыя альфабэты "абэцэдай" (A B C D), а кірылічныя альфабэты — "азбукай" (Аз Бука).
Кірыліца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў