Македонская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Македонская
Македонски
Ужываецца ў Македоніі, Сэрбіі, Грэцыі, Альбаніі, Баўгарыі[1][2]
Рэгіён Балканы
Колькасьць карыстальнікаў 2 мільёны
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Славянская
  Паўднёваславянская
   Усходняя група

    Македонская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Македоніі
Рэгулюецца Інстытут македонскай мовы «Крстэ Пэткаў Місіркаў»
Код мовы
ISO 639-1 mk
ISO 639-2(B) mac
ISO 639-2(T) mkd
SIL MKJ

Македо́нская мо́ва (па-македонску: макéдонски jáзик) — адна з паўднёваславянскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і.

На македонскай мове гаворыць блізу 2 мільёнаў чалавек, яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай Македоніі, а таксама прызнанай мовай нацыянальнай меншасьці ў Альбаніі, носьбіты жывуць таксама ў Грэцыі і Сэрбіі.

Націск у македонскіх словах прыпадае пераважна на трэці ад канца склад (у двухскладовых — на другі ад канца). У адрозьненьне ад большасьці славянскіх моваў македонская (як і баўгарская) мае значна рэдукаваную склонавую парадыгму. З усіх ускосных склонаў захаваліся клічны ды рэшткі роднага-вінавальнага (Genetivus-Accusativus) склону. У македонскай мове тры тыпы постпазыцыйных артыкляў, якія ўжываюцца ў залежнасьці ад кантэксту і аддаленасьці аб’екта. Складаная сыстэма дзеяслоўных часоў. Асноўных прошлых часоў два — аорыст і імпэрфэкт (адпавядаюць беларускаму закончанаму і незакончанаму трываньню).

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Літаратурная македонская мова пачала фармавацца ў час нацыянальнага адраджэньня ў канцы 19 стагодзьдзя. Вялікае значэньне для гэтага працэсу мела дзейнасьць братоў Міладзінавых і, перш за ўсё, Крстэ Пэткава Місіркава, які ў 1903 годзе у кнізе «Аб македонскім пытаньні» зрабіў першую спробу кадыфікацыі македонскай мовы. Афіцыйна македонская мова была кадыфікавана ў 1945 годзе і асновай для яе сталіся ўсходні і цэнтральны македонскія дыялекты.

Альфабэт [рэдагаваць]

Выкарыстоўваецца кірылічны альфабэт з дадатковымі графэмамі Ѓ, S, J, Љ, Њ, Ќ, Џ:

Аа Бб Вв Гг Дд Ѓѓ Ее Жж Зз Ѕѕ Ии Јј Кк Лл Љљ Мм Нн Њњ Оо Пп Рр Сс Тт Ќќ Уу Фф Хх Цц Чч Џџ Шш

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Македонская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў