Чакаўскі дыялект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Чакаўскі дыялект (па-харвацку čakavsko narječje, čakavština, čakavica) — адзін з трох дыялектаў харвацкай мовы, нароўні з кайкаўскім і штокаўскім. Назва дыялекта паходзіць ад формы пытальнага займеньніка што - "ča".

Чакаўскі дыялект выкарыстоўваецца на захадзе Харватыі — у Істрыі, Кварнэры, Горскім Котары, у даліне Купы, паўночнай Ліцы, Кордуне, а таксама дзе-нідзе на адрыятычным ўзьбярэжжы і на выспах.