Харватыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Харватыя
Republika Hrvatska
Сьцяг Харватыі Герб Харватыі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Lijepa naša domovino»
Месцазнаходжаньне Харватыі
Афіцыйная мова Харвацкая
Сталіца Загрэб
Найбуйнейшы горад Загрэб
Форма кіраваньня парлямэнцкая рэспубліка
Іва Ёсіпавіч
Ядранка Косар
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
123-е месца ў сьвеце
56 542 км²
0,01%
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
117-е месца ў сьвеце
4 495 904
83/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
67-е месца ў сьвеце
$55 638 млн
$12 364
Валюта куна (HRK)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Югаславіі

25 чэрвеня 1991
Аўтамабільны знак HR
Дамэн верхняга ўзроўню .hr
Тэлефонны код +385

Рэспу́бліка Харва́тыя альбо Харва́тыя (па-харвацку: Republika Hrvatska) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы. Мяжуе з Славеніяй і Вугоршчынай на поўначы, Сэрбіяй, Чарнагорыяй ды Босьніяй і Герцагавінай на ўсходзе. На захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Харватыі

Славянскія плямёны харватаў, што далі пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагодзьдзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адной з наймацнейшых дзяржаваў рэгіёну, але ў 1102 годзе ў выніку дынастычнага крызысу краіна трапіла ў залежнасьць ад Вугорскага Каралеўства. У сярэдзіне XV стагодзьдзя вугорскі ўплыў на поўначы краіны зьмяніўся турэцкім, у той час як Далмацыя трапіла пад кантроль Вэнэцыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.

У 1526 годзе Харватыя ўклала зьвяз з імпэрыяй Габсбургаў дзеля процідзеяньня асманскай экспансіі.

У пэрыяд з 1797 да 1815 году Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстра-Вугоршчыны. Пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, дарма што Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава была пераназваная ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой сусьветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павэліча была створаная пранямецкая Незалежная Дзяржава Харватыя (усташы). Пад націскам камуністычна настроеных партызанскіх аддзелаў Ёсіпа Броза Ціта рэжым Павэліча быў зрынуты і ўтвораная Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія, або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсьць фэдэрацыйных рэспублік: Сэрбія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Босьнія і Герцагавіна. У 1991 годзе Харватыя абвесьціла незалежнасьць, прызнаную міжнароднай супольнасьцю ў 1991—1992 гадах, пачалася вайна за незалежнасьць, якая доўжылася да канца 1995 году. Абвяшчэньне незалежнасьці Харватыяй і Славеніяй сталася пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасьць краіны была адноўленая ў 1998 годзе. Першым прэзыдэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман.

[рэдагаваць] Палітыка

Кіраўнік краіны — прэзыдэнт. Заканадаўчую ўладу прадстаўляе аднапалатны парлямэнт — Сабор.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць] Геаграфія

Тэрыторыя краіны мае мае выгнутую канфігурацыю. Адзін з бакоў, утвараемы рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сэрбіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і заходнімі хрэбтамі Дынарскіх Альпаў, цягнецца па поўдзень да Каторскай бухты.

[рэдагаваць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Харватыі

[рэдагаваць] Дэмаграфія

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Рознае

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Харватыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах