Бродзка-Пасаўская жупанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Бродзка-Пасаўская жупанія
Brodsko-posavska županija
Brod-Posavina County coat of arms.png
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Харватыя
Статус жупанія
Адміністрацыйны цэнтар Славонскі Брод
Улучае 2 гарады і 26 абшчынаў
Найбуйнейшыя гарады Нова Градзішка
Жупан Даніель Марушыч
Насельніцтва (2011) 172 993[1]
Шчыльнасьць 78 чал./км²
Плошча 2043 км²
Месцазнаходжаньне Бродзка-Пасаўскай жупаніі
Бродзка-Пасаўская жупанія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1, летам UTC+2)
Код ISO 3166-2 HR-12
Тэлефонны код +385 35
Афіцыйны сайт

Бродзка-Пасаўская жупанія (па-харвацку: Brodsko-posavska županija) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Харватыі. Тэрыторыя жупаніі выцягнутая ўздоўж мяжы з Босьніяй і Герцагавінай па беразе ракі Сава. Бродзка-Пасаўская жупанія адносіцца да гістарычнага рэгіёну Пасавіна. Сталіца — горад Славонскі-Брод.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча жупаніі складае 2043 км². На захадзе мяжуе зь Сісацка-Маславінскай жупаніяй, на ўсходзе з Вукаўска-Срэмскай жупаніяй, на поўначы з Пажэска-Славонскай жупаніяй, а на паўночным усходзе з Асіецка-Баранскай жупаніяй.

У паўднёвай частцы, якая прымыкае да ракі Сава, тэрыторыя нізінная, на поўначы пачынаюцца халмістая града, з самым высокім пунктам — гарой Псунь.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна са зьвесткамі перапісу 2011 году на тэрыторыі жупаніі жывуць 172 993 чалавекі.

Нацыянальны склад:

  1. 94% — харваты;
  2. 3% — сэрбы;
  3. 0,3% — цыганы;
  4. 0,21% — басьнійцы;
  5. 0,16% — альбанцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.dzs.hr //Перапіс насельніцтва Харватыі 2011 г. (першыя вынікі)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бродзка-Пасаўская жупаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў