Босьнія і Герцагавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Bosna i Hercegovina
Босна и Херцеговина
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Герб Босьніі і Герцагавіны
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Босьніі і Герцагавіны
Афіцыйная мова Басьнійская, харвацкая, сэрбская
Сталіца Сараева
Найбуйнейшы горад Сараева
Урад рэспубліка
Барыслаў Паравац (сэрб)
Іва Міра Ёвіч (харват)
Сулейман Тыхіч (басьніец)
Аднан Тэрзіч
Плошча
 - Агульная
 - % вады
127-е месца ў сьвеце
51 197 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
126-е месца ў сьвеце
3 981 239
76/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
98-е месца ў сьвеце
$28,26 млрд
$6800
Валюта марка (BAM)
Часавы пас
 - улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Югаславіі

5 красавіка 1992
Дзяржаўны гімн Intermeco
Аўтамабільны знак BIH
Дамэн верхняга ўзроўню .ba
Тэлефонны код +387
Мапа Босьніі і Герцагавіны

Бо́сьнія і Герцагаві́на (БіГ, па-басьнійску: Bosna i Hercegovina, скарочана BiH) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы, у заходняй частцы Балканскай паўвыспы. Босьнія і Герцагавіна мае агульныя межы з Сэрбіяй, Чарнагорыяй і Харватыяй (932 км). Краіна дэцэнтралізаваная і адміністрацыйна падзеленая на дзьве часткі — Фэдэрацыя Босьнія і Герцагавіна і Рэспубліка Сэрбская. Босьнія ды Герцагавіна — гэта толькі гістарычна-геаграфічныя рэгіёны, якія сёньня ня маюць палітычнага статусу. Да 1992 году Босьнія і Герцагавіна была адной з шасьці фэдэральных адзінак Югаславіі. Рэспубліка набыла незалежнасьць пасьля войнаў у Югаславіі ў 1990-х гадах у выніку Дэйтонскіх пагадненьняў 1995 году. Фактычна дзяржава сёньня зьяўляецца пратэктаратам міжнароднай супольнасьці.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Босьніі і Герцагавіны

Тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імпэрыі. Пасьля падзеньня Рыму частка тэрыторый адышла да Бізантыі. У VII стагодзьдзі на гэтых тэрыторыях зьяўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагодзьдзі землі Босьніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сэрбскаму каралеўству. У XI стагодзьдзі тэрыторыя сучаснай Босьніі перайшла да Вугоршчыны. У XII стагодзьдзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створанае самастойнае Басьнійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 году, калі трапіла пад уладу Асманскай імпэрыі. Зьнік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босьніі тры стагодзьдзі.

Падчас турэцкай улады шмат басьнійцаў зракаюцца хрысьціянства і прымаюць іслам.

Туркі валодалі Босьніяй да 1878 году, калі, пасьля процітурэцкага паўстаньня, паводле пастановы Бэрлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Вугоршчыны. Пратэктарат скончыўся анэксіяй Босьніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.

28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстравугорскага стальца Франца Фэрдынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусьветная вайна. Пасьля заканчэньня вайны Босьнія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў1929 году называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусьветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).

Сувэрэнітэт Босьніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 году. А ў лютым 1992 году быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні выхаду зь Югаславіі, падчас якога мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасьць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 году. Басьнійскія сэрбы не ўзялі ўдзелу ў рэфэрэндуме і 7 красавіка 1992 году заявілі пра стварэньне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненьні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх сталася шмат жыхароў Босьніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Босьнію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана пагадненьне, паводле якога Босьнія і Герцагавіна падзяляецца на дзьве часткі: басьнійска-харвацкую Фэдэрацыю Босьніі і Герцагавіны (51% тэрыторыі) і Рэспубліку Сэрбскую (49%). 14 сьнежня 1995 году ў Парыжы падпісаная мірная дамова.

[рэдагаваць] Палітыка

На выбарах 1 кастрычніка 2006 году ў Прэзыдыюм перамаглі сэрб Нябойша Радманавіч, магаметанін Харыс Сілайджыч і харват Міро Ёвіч.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Босьніі і Герцагавіны

[рэдагаваць] Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Босьніі і Герцагавіны

Тэрыторыя — 51 тыс. км². Сталіца — Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйныя гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Босьнія і Герцагавіна разьмяшчаецца на тэрыторыі дзьвюх гістарычных абласьцей — Босьніі, якая займае даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, разьмешчанай крыху паўночней, у басэйне ракі Нерэтвы.

[рэдагаваць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Босьніі і Герцагавіны

Асноўная валюта ў краіне — канвэртуемая марка (0,51 эўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Босьніі і Герцагавіны складаюць галоўным чынам тры этнічныя групы: басьнійцы (48%), сэрбы (37,1%) і харваты (14,3%). Паводле веравызнаньня насельніцтва таксама падзяляецца на тры буйныя групы: мусульмане складаюць каля 40%, праваслаўныя хрысьціяне — 31%, хрысьціяне-каталікі — 15%. 14% насельніцтва вызнаюць іншыя рэлігіі.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Рознае

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Эўропы
Азэрбайджан | Альбанія | Андора | Армэнія | Аўстрыя | Баўгарыя | Беларусь | Босьнія і Герцагавіна | Бэльгія | Ватыкан | Вугоршчына | Вялікабрытанія | Гішпанія | Грузія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Кіпр | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Малдова | Мальта | Манака | Нарвэгія | Нідэрлянды | Нямеччына | Партугалія | Польшча | Расея¹ | Рэспубліка Македонія | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Акратыры | Выспа Мэн | Гернсі | Гібралтар | Косава | Ян Маен | Джэрсі | Дэкелія | Свальбард | Фарэрскія выспы
¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі
Асабістыя прылады
На іншых мовах