Рымская Імпэрыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рымская імпэрыя (па-лацінску: Imperium Romanum) — апошні пэрыяд у існаваньні Старажытнага Рыму, які пачаўся з праўленьня Аўгуста і скончыўся пры падзеньні Рыму ў 476 годзе. У часы росквіту Рымская імпэрыя аб’ядноўвала ў сваіх межах заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі Эўропы, Малую Азію, узьбярэжжа Паўночнай Афрыкі, Сырыю, Палестыну.
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1 стагодзьдзе-2 стагодзьдзі ажыцьцяўлялася паступовая экспансія — захоп рэшты Пірэнэйскай паўвыспы (яе поўначнай часткі), Альпаў, Эгіпту. Палітыку экспансіі працягваў прадстаўнік дынастыі Юліеў-Клаўдыеў Тыберый (14 па 37 год н. э.). Ён спрабаваў умацаваць імпэратарскую ўладу, знайсці падыход да Сэнату. Прадстаўнік дынастыі Антанінаў Марк Ульпій Траян (98 — 117) павёў войскі на тэрыторыі ад Карпат да Днестру і ў Азію да Чырвонага мора. На захопленых тэрыторыях засноўваліся правінцыі — усталёўваўся рымскі грамадзкі і эканамічны лад. Імпэратар Канстантын Вялікі (305—337) зрабіў хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй імпэрыі і перанёс сталіцу ў Канстантынопаль, чым заклаў падмурак пазьнейшаму разьдзяленьню імпэрыі на Заходнюю і Усходнюю часткі. У гісторыі палітычнага ладу Рымскай імпэрыі выдзяляюць два пэрыяды — прынцыпат (31-285 гады) і дамінат (285—324 гады).
