Карпаты
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Карпа́ты — горная сыстэма на ўсходзе Эўропы, на тэрыторыі Ўкраіны, Славаччыны, Румыніі, Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Сэрбіі ды Аўстрыі. Працягваецца ад ускраіны Браціславы да Жалезных Варотаў на 1500 км, утвараючы выпуклую дугу, якая замыкае Сярэднядунайскую раўніну. Найбольшая шырыня — 430 км.
Араграфічна выдзяляюць Заходнія Карпаты, Ўсходнія Карпаты, Бэскіды, Паўднёвыя Карпаты, Заходнія Румынскія горы ды Трансыльванскае плято. Пераважныя вышыні Карпат 800—1200 м, найбольшая вышыня — 2655 м (гара Герлахаўскі-Шціт у Татрах).
Карпаты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў