Вугоршчына
| Вугоршчына Magyarország |
|||||
|
|||||
| Дзяржаўны гімн «Himnusz (Isten, áldd meg a magyart)» |
|||||
| Афіцыйная мова | Вугорская | ||||
| Сталіца | Будапэшт | ||||
| Найбуйнейшы горад | Будапэшт | ||||
| Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Пал Шміт Віктар Орбан |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
109-е месца ў сьвеце 93 030 км² 0,74% |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
79-е месца ў сьвеце 10 031 000 108/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $196,074 млрд $19 499 |
||||
| Валюта | Форынт (HUF) |
||||
| Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць — заснаваная |
У сьнежні 1000 |
||||
| Аўтамабільны знак | H | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .hu | ||||
| Тэлефонны код | +36 | ||||
Вуго́ршчына (Вэ́нгрыя; па-вугорску: Magyarország;
Hu-Magyarország.ogg ) — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе. Вугоршчына мяжуе зь сям’ю краінамі: Аўстрыяй, Румыніяй, Славаччынай, Славеніяй, Сэрбіяй, Украінай і Харватыяй.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Вугоршчыны
[рэдагаваць] Вугоршчына ў Другой сусьветнай вайне
У Другой сусьветнай вайне Вугоршчына, як вядома, выступала з боку гітлераўскай Нямеччыны і 27 чэрвеня 1941 г. абвясьціла вайну СССР. У сакавіку 1944 г. Нямеччына, каб утрымаць Вугоршчыну ў становішчы свайго сатэліта, акупавала яе. 23 верасьня 1944 г. Савецкае войска ўступіла на тэрыторыю краіны. У сьнежні 1944 г. у Дэбрэцэне быў утвораны Часавы нацыянальны ўрад Вугоршчыны, які абвясьціў вайну гітлераўскай Нямеччыне. 4 красавіка 1945 г. Савецкае войска завяршыла вызваленьне Вугоршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх стаўленікаў.
18 лютага 1948 г. паміж СССР і Вугоршчынай была складзена дамова пра сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу.
Аднаўленьне й разьвіцьцё народнай гаспадаркі Вугоршчыны адбывалася пры вялікай эканамічнай і навукова-тэхнічнай дапамозе з боку СССР, які пастаўляў ёй неабходныя прамысловая сыравіна й абсталяваньне.
Аднак значныя посьпехі ў эканоміцы не маглі ўсьцерагчы вугорскае грамадзтва ад сур'ёзных унутраных праблем, якія і прывялі ў кастрычніку 1956 г. да палітычнага крызысу ў краіне.
[рэдагаваць] Вугорскія падзеі (1956г.)
Падзеі восені 1956 г. у Вугоршчыне займаюць адмысловае месца. Гэта было першае і найболей буйнае ўзброенае сутыкненьне на тэрыторыі дзяржавы — саюзьніка па Варшаўскай Дамове, якое адрозьнівалася ня толькі драматызмам і палітычнай вастрынёй падзей, але і маштабамі ўдзелу ў ім савецкіх войскаў і колькасьцю іх страт. На заключным этапе апэрацыі, якая была распачата савецкімі войскамі, апроч злучэньняў і частак узмоцненага Адмысловага корпуса, удзельнічалі два войскі — 38-я агульнавайсковая і 8-я мэханізаваная; за 19 дзён канфлікту загінула больш 700 савецкіх салдатаў і афіцэраў.
Адной з вонкавых перадумоў гэтых падзей зьявіўся XX зьезд КПСС, які прайшоў у лютым 1956 г., на якім ня толькі быў выкрыты культ асобы Сталіна, але і абвешчана тэза пра шматстайнасьць формаў пераходу да сацыялізму, што дало маральную апору рэфарматарскім сілам у краінах сусьветнай сыстэмы сацыялізму ў цэлым.
[рэдагаваць] Палітыка
З 20 жніўня 1989 г. Вугорская Рэспубліка зьяўляецца рэспублікай парлямэнцкай дэмакратыі. Вугорская канстытуцыя прынятая ў 1949 г., у 1989 годзе была цалкам перапрацаваная. Прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам на 5 гадоў. Ён ня мае шырокіх паўнамоцтваў, але можа прызначаць прэм’ер-міністра. У сваю чаргу прэм’ер-міністар можа прызначаць і здымаць з пасады любога члену кабінэту міністраў. Парлямэнт абіраецца на 4 гады і ўяўляе сабой аднакамэрную палату, называецца Нацыянальны сход і зьяўляецца найвышэйшым органам улады. Партыя павінна перавысіць 5% бар’ер, каб патрапіць у парлямэнт.
Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Вугорскай Рэспублікай былі ўсталяваны 12 лютага 1992 году.
Са студзеня 2000 году дзейнічае Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы. 3 чэрвеня 2008 году афіцыйна адкрыта прадстаўніцтва Вугоршчыны ў Беларусі.
На працягу апошніх гадоў Вугорская Рэспубліка ўваходзіць у дзесятку эўрапейскіх краін — асноўных гандлёвых партнэраў Рэспублікі Беларусь. Беларусь пастаўляе ў Вугоршчыну пераважна нафтапрадукты, трактары, уключаючы седлавыя цягачы, драўніну і вырабы з яе, чорныя мэталі й вырабы зь іх, тканіны льняныя, часьці й абсталяваньне для аўтамабіляў і трактароў, хімічныя ніткі і валокны, соль.
Аснову імпарту складаюць фармацэўтычная прадукцыя, катлы, абсталяваньне, мэханічныя прылады, іх часткі, плястмасы й вырабы зь іх, фарбы й лакі, арганічныя хімічныя злучэньні, электрычныя машыны й абсталяваньне, іх часткі, вырабы з папяровай масы, паперы й кардона, апаратура для запісу і прайграваньні тэлевізійнага малюнка і гуку, гатовыя харчовыя прадукты, часьці й абсталяваньне для аўтамабіляў і трактароў, прадукты расьліннага паходжаньня.
[рэдагаваць] Геаграфія
- Асноўны артыкул: Геаграфія Вугоршчыны
Выйсьця да мора няма. У асноўным раўнінны ляндшафт, але ёсьць невысокія горы на поўначы. Найвышэйшы пункт — гара Кекеш (Kékes), вышынёй 1014 мэтраў. Працякае рака Дунай, якая дзеліць краіну на дзьве паловы. Найбуйнейшае возера — Балатон.
[рэдагаваць] Эканоміка
- Асноўны артыкул: Эканоміка Вугоршчыны
Пасьля далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу 1 траўня 2004 году Вугоршчына працягвае эканамічны рост. Прыватныя прадпрыемства складаюць 80% ад ВНП. У Вугоршчыне шмат замежнага капіталу — з 1989 году былі інвэставаныя 23 мільярды даляраў. Інфляцыя і беспрацоўе рэзка павысіліся ў 2001 годзе, але з тых часоў зноў зьнізіліся.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
95% насельніцтва — вугорцы (вэнгры, мадзьяры). Меншасьці: цыганы (2%), немцы (1,2%), румыны (0,8%), славакі (0,4%), харваты (0,2%), сэрбы (0,2%) й украінцы (0,1%).
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Адміністрацыйны падзел Вугоршчыны прадстаўлены 7 рэгіёнамі (Magyarország régiói), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 19 абласьцей (Megye) і Будапэшт які прыраўнаваны да мэд'е. Акрамя гэтага буйныя вугорскія гарады, такія як Дэбрэцэн, Мішкальц, Сэгед, Пэч і Д'ёр, знаходзяцца ў рэспубліканскім падпарадкаваньні. Кожная вобласьць падзелена на некалькі раёнаў. Усяго ў Вугоршчыне налічваецца 173 раёны.
Мясцовыя органы самакіраваньня прадстаўлены мэрамі й муніцыпальнымі сходамі, якія фармуюцца ў выніку выбараў. Тэрмін дзеяньня мясцовых органаў кіраваньня — чатыры гады.
Існуючы адміністрацыйны падзел Вугоршчыны быў уведзены ў 1950 годзе.
| Назва | Адміністрацыйны цэнтар |
Плошча (км²) |
Насельніцтва (чал) |
Шчыльнасьць насельніцтва (чал/км²) |
Колькасьць населеных пунктаў |
|---|---|---|---|---|---|
| Бач-Кішкун | Кечкемэт | 8445 | 541 584 | 64 | 119 |
| Баранья | Пэч | 4430 | 402 260 | 91 | 301 |
| Бэкеш | Бэкешчаба | 5631 | 392 845 | 70 | 75 |
| Баршод-Абауй-Зэмплен | Мішкальц | 7247 | 739 143 | 102 | 355 |
| Чанград | Сэгед | 4263 | 425 785 | 100 | 60 |
| Фэйер | Сэкешфэхервар | 4359 | 428 579 | 98 | 108 |
| Д'ёр-Машон-Шапрон | Д'ёр | 4208 | 440 138 | 105 | 174 |
| Хайду-Біхар | Дэбрэцэн | 6211 | 550 265 | 89 | 82 |
| Хэвеш | Эгер | 3637 | 323 769 | 89 | 119 |
| Яс-Надзькун-Сольнак | Сольнак | 5582 | 413 174 | 74 | 75 |
| Кама́рам-Эстэргом | Татабанья | 2265 | 315 886 | 139 | 76 |
| Ноград | Шальгатар'ян | 2546 | 218 218 | 86 | 129 |
| Пэшт | Будапэшт | 6393 | 1 124 395 | 176 | 186 |
| Шомадзь | Капашвар | 6036 | 334 065 | 55 | 244 |
| Сабольч-Сатмар-Бэрэг | Ньірэдзхаза | 5936 | 583 564 | 98 | 228 |
| Тольна | Сэксард | 3703 | 247 287 | 67 | 108 |
| Ваш | Самбатхей | 3336 | 266 342 | 80 | 216 |
| Вэспрэм | Вэспрэм | 4493 | 368 519 | 82 | 225 |
| Зала | Залаэгерсэг | 3784 | 269 705 | 78 | 257 |
[рэдагаваць] Рэлігія
Хрысьціянская краіна. Дзьве траціны вугорцаў — каталікі. Кальвіністы складаюць каля 20%, а лютэранцы каля 5%. Каля 1% юдэяў.
[рэдагаваць] Культура
Дзяржаўнае сьвята — Дзень заснавальніка дзяржавы Сьвятога Iштвана (Стэфана), які адзначаецца 20 жніўня. Нацыянальнымі сьвятамі зьяўляюцца 15 сакавіка — Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы 1848—1849 гг., а таксама 23 кастрычніка — Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы 1956 г. і абвяшчэньні ў 1989 г. Вугорскай Рэспублікі.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вугоршчына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
|
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
||
| Непрызнаныя: | ||
| Залежныя тэрыторыі: |
Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Фарэрскія выспы · Шпіцбэрген · Ян Маен
|
|
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
|
|
|
|---|---|
| краіны-кандыдаты: | |
| Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO) | ||
|---|---|---|
| Удзельнікі |
Альбанія · Баўгарыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ісьляндыя · Італія · Канада · Латвія · Летува · Люксэмбург · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Румынія · Славаччына · Славенія · Турэччына · Францыя · Харватыя · Чэхія · Эстонія
|
|
| Кандыдаты | ||
| Патэнцыйныя кандыдаты | ||
| Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) | |
|---|---|
|
Аўстралія · Аўстрыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Ізраіль · Канада · Карэя · Люксэмбург · Мэксыка · Нарвэгія · Нідэрлянды · Новая Зэляндыя · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Славаччына · Славенія · Турэччына · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Чылі · Швайцарыя · Швэцыя · Японія
|
|
| Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе | |
|---|---|
| Чальцы |
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Канада · Кіпр · Кыргыстан · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Таджыкістан · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Партнэры |
Альжыр · Аўганістан · Ізраіль · Манголія · Марока · Паўднёвая Карэя · Тайлянд · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
| Вышаградзкая група | |
|---|---|