Трэці Райх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трэці Райх і правінцыі, жнівень 1941

Трэці Райх (па-нямецку: Das Dritte Reich) — неафіцыйная назва Нямеччыны пад уладай НСДАП у 19331945 — афіцыйна дзяржава нацыстаў называлася Нямецкі Райх (па-нямецку: Deutsches Reich), таксама ўжывалася назва Вяліканямецкі Райх (па-нямецку: Großdeutsches Reich).

Паходжаньне тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкае слова «райх» (па-нямецку: Das Reich) можа перакладацца і як дзяржава, і як імпэрыя. Стваральнікам панятку «Трэці райх» лічыцца нямецкі пісьменьнік і перакладчык Артур Мёлер ван дэн Брук, які прытрымліваўся нацыяналістычных поглядаў. Паводле гэтай канцэпцыі, Першым райхам была Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя германскай нацыі. Яна існавала з 962 году, калі Отан I Вялікі быў абвешчаны імпэратарам у Саборы Сьвятога Пятра ў Рыме, што мусіла падкрэсьліваць пераемнасьць ад Рымскай імпэрыі, і прыпыніла сваё існаваньне ў 1806 годзе пасьля шэрагу паражэньняў, нанесеных ёй войскамі Напалеона. Другім райхам была Нямецкая імпэрыя, абвешчаная ў 1871 годзе падчас кіраваньня Вільгельма I Гагенцолерна і ліквідаваная ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году. Трэці райх мусіў прыйсьці на зьмену кволай Ваймарскай рэспубліцы.

Гітлер пераняў ідэю Трэцяга райха ад Мёлера ван дэн Брука. Сам Мёлер ван дэн Брук асабіста сустракаўся з Гітлерам і застаўся пра яго высокага меркаваньня[1]. У 1925 годзе Мёлер ван дэн Брук скончыў жыцьцё самагубствам.

Трэці райх нярэдка называюць «Тысячагадовым райхам» (па-нямецку: Tausendjähriges Reich). Гэтая назва ўвайшла ва ўжытак пасьля выступленьня Гітлера на партыйным зьезьдзе ў Нюрнбэргу ў верасьні 1934 году. «Тысячагадовы райх» Гітлера перагукаецца з хрысьціянскім містыцызмам. У прыватнасьці, тысячыгадовая дзяржава згадваецца ў Адкрыцьці Яна Багаслова.

« І ўгледзеў я анёла, што сыходзіў зь неба, які меў ключ да бездані і вялікі ланцуг у сваёй руцэ. Ён узяў цмока, зьмея адвечнага, які ёсьць д’ябал і сатана і скаваў яго на тысячу гадоў, і ўкінуў яго ў бездань, і ўвязьніў яго, і паклаў над ім пячатку, каб ня зводзіў ужо народы, пакуль ня мінецца тысяча гадоў; а пасьля гэтага ён павінен быць вызвалены на кароткі час.

І ўгледзеў я троны і тых, што сядзелі на іх, якім дадзена было судзіць, і душы абезгалоўленых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, якія не пакланіліся зьверу, ні вобразу ягонаму, і не прынялі кляйма на лоб свой і на руку сваю. Яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў; а рэшта памерлых не ажылі, пакуль ня мінецца тысяча гадоў. Гэта — першае ўваскрэсеньне. Дабрашчасны і сьвяты, хто мае ўдзел ва ўваскрэсеньні першым: над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў.

»

На тлумачэньні гэтага ўрыўку заснавана вучэньне хіліязм. Адным зь яго яскравых прадстаўнікоў быў манах Ёахім Флёрскі, які жыў у XI стагодзьдзі і распрацаваў вучэньне пра тры царствы: Царстве Бога Айца, Царстве Бога Сына і Царстве Сьвятога Духа. Царства Сmвятога Духа і павінна было стаць тысячагадовым царствам[2]. Лічыцца, што ідэі Ёахіма Флёрскага пра тры царствы аказалі ўплыў на Мёлера ван дэн Брука.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мазарчук Д.В. Консервативные революционеры Веймарской Германии о государственности и праве(рас.). Право и политика.
  2. ^ Абрамс М.Г. Апокалипсис: темы и вариации = Apocalypse: theme and variations // In: The Apocalypse in English Renaissance Thought and Literature. — Манчестер: Manchester U. P., 1984. — С. 342-368. — ISBN 5-09-002630-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трэці Райхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў