Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: Geographylogo.svg 52°31′ пн. ш. 13°25′ у. д. (G)(O)

Бэрлін
Панарама Бэрліну
Герб Сьцяг
Першыя згадкі 1197
Горад з 1244
Плошча 892 км²
Насельніцтва
 — з прыгарадамі
 — шчыльнасьць
3 405 259
3 700 000
3 818
Тэлефонны код 030
Паштовы індэкс 10001—14199
Геаграфічныя каардынаты 52°31′ пн. ш. 13°25′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
UTC+1
UTC+2
Мэр Кляўс Вовэрайт
Месцазнаходжаньне Бэрліну
Бэрлін
Бэрлін
Бэрлін

Бэрлі́н (па-нямецку: Berlin) — сталіца Нямеччыны, яе найвялікшы горад і паводле колькасьці насельніцтва, і паводле плошчы. Гэта таксама другі па велічыні горад Эўрапейскага Зьвязу па колькасьці жыхароў пасьля Лёндану.

Бэрлін мае найбольшы ўплыў сярод палітычных цэнтраў Эўрапейскага Зьвязу і дзякуючы вялікаму культурнаму багацьцю зьяўляецца самай высоканаведвальнай мэтраполіяй кантынэнту. Горад зьяўляецца буйным транспартным вузлом і значным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам Нямеччыны. Сусьветную вядомасьць Бэрліну прыносяць унівэрсытэты, навукова-дасьледчыя ўстановы, тэатры, музэі, а таксама фэстывалі, начное жыцьцё і незвычайная архітэктура.

На працягу сваёй гісторыі Бэрлін неадначасова быў сталіцаю германскіх краін, такіх як маркграфства/курфюрства Брандэнбург, каралеўства Прусія, Германскі Рэйх альбо НДР (толькі колішняя ўсходняя частка гораду). Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны 3 кастрычніка 1990 году, Бэрлін стаў яе новай сталіцай, паводле рашэньня нямецкага бундэстага 1991 году набывае з 1999 году новыя функцыянальныя паўнамоцтвы і становіцца месцазнаходжаньнем парлямэнту і ўраду Нямеччыны.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Самае вялікае пашырэньне гораду ва ўсходне-заходнім напрамку дасягае 45 кілямэтраў, у паўночна-паўднёвым — 38 кілямэтраў. Плошча гарадзкой тэрыторыі — каля 892 км². Бэрлін цалкам акружае зямля Брандэнбург, горад знаходзіцца на ўсходзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына, на адлегласьці 70 кілямэтраў ад мяжы з Польшчаю. Горад зьяўляецца адным з самых густанаселеных раёнаў краіны.

[рэдагаваць] Клімат

Горад знаходзіцца ў зоне памеранага клімату. Сярэднегадавая тэмпература ў Бэрліне–Далеме складае 9,2 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 579 мм. Самымі цёплымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень зь сярэдняй тэмпэратурай 18,4 і 17,8 °C, самыя халодныя месяцы — студзень і люты зь сярэдняй тэмпературай 0,5 і 1,2 °C. Самая высокая сярэдняя колькасьць ападкаў прыходзіцца на травень: 67 мм, самая нізкая на люты: 36 мм.

[рэдагаваць] Раёны гораду

Адпаведна закону аб рэгіянальнай рэформе ад 10 траўня 1998 колькасць акругоў была паменшана 1 студзеня 2001 году з 23 да 12.

[рэдагаваць] Галерэя


[рэдагаваць] Спасылкі

Commons-logo.svg  Бэрлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


На іншых мовах