Мэхіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: Geographylogo.svg 19°25′ пн. ш. 99°8′ у. д. (G)(O)

Мэхіка
Панарама Мэхіка
Герб
Плошча 1499,03 км²
Насельніцтва
 — з прыгарадамі
 — шчыльнасьць
18 720 916
19 311 365
5817
Тэлефонны код (+52) 55
Паштовы індэкс 01000 і 16999
Геаграфічныя каардынаты 19°25′ пн. ш. 99°8′ у. д. (G)

Мэхіка (па-гішпанску: Ciudad de México) — горад у Мэксыцы, сталіца краіны.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мэксыкі, недалёка ад паўднёвага канца плято Анахуак. Вышыня над узроўнем мора — 2240 м. Далягляд у горадзе амаль цалкам перакрываецца горнымі хрыбтамі, недалёка знаходзяцца вяршыні Папакатэпэтль і Істасіўатль. Клімат прахалодны і сухі. Мэгаполіс і найбуйнейшы горад Мэксыкі (1990). Рост гораду адбываецца найперш праз жылыя раёны, якія называюцца «калёніямі» (па-гішпанску: colonias).

[рэдагаваць] Эканоміка

Горад утварае ядро Фэдэральнай акругі і зьяўляецца гандлёвым, прамысловым, фінансавым, палітычным, і культурным цэнтрам краіны. Вытворчасьці: хімічная, нафтаперапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, аўтабудаваньне, машынабудаваньне, фармацэўтычная, спажывецкія тавары. Багаты калярыт гораду і шматлікія культурныя помнікі прыцягваюць вялікую колькасьць турыстаў, асабліва з ЗША.

[рэдагаваць] Транспарт

На ўсходзе ад гораду знаходзіцца міжнародны аэрапорт Бэніта Хуарэс. Мэтрапалітэн Мэхіка (9 лініяў у 1990, 11 — у 2009) адкрыты ў 1969 годзе.

[рэдагаваць] Гісторыя

Прыблізна з 1325 году на месцы цэнтру сучаснага мэгаполісу, на востраве пасярод возера Тэшкока, існавала сталіца ацтэкаў Тэнахцітлан, якая была разбурана Эрнанам Картэсам (1521). Новы горад быў заснаваны на руінах старога. У каляніяльныя часы Мэхіка быў сталіцай Новай Гішпаніі, і на працягу пэўнага часу зьяўляўся культурным і сацыяльным цэнтрам гішпанскай амэрыканскай імпэрыі. У розны час горад трапляў пад акупацыю арміі ЗША (1847), францускай арміі (18631864?), рэвалюцыйных сіл Панча Вільі й Эміліяна Сапаты (19141915).

[рэдагаваць] Адукацыя

У горадзе разьмешчаны Мэксыканскі нацыянальны ўнівэрсытэт, заснаваны ў 16 стагодзьдзі.

[рэдагаваць] Спорт

Горад быў гаспадаром летніх Алімпійскіх гульняў (1968).

[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Мэхікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў