Мэтар
Мэ́тар (пазначэньне: м, m; ад стар.-грэц. μέτρον — мера, вымяральнік) — адзінка вымярэньня даўжыні і адлегласьці ў сыстэме СІ. Мэтар роўны адлегласьці, якую праходзіць сьвятло ў вакуўме за прамежак часу, роўны 1/299 792 458 сэкунды.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Мэтар быў упершыню ўведзены ў Францыі ў XVII ст. і меў першапачаткова два розныя азначэньні:
- як даўжыня маятніка з паўпэрыядам гайданьня на шырыні 45°, роўным 1 c (у сучасных адзінках гэтая даўжыня роўная прыкладна 0,981 м).
- як адна саракамільённая частка Парыскага мэрыдыяна (гэта значыць адна дзесяцімільённая частка адлегласьці ад паўночнага полюсу да экватара па паверхні геоіда на даўгаце Парыжа).
Першапачаткова за аснову было прынята першае азначэньне (8 траўня 1790, Францускі Нацыянальны сход). Аднак паскарэньне вольнага падзеньня залежыць ад шырыні і, такім чынам, маятнікавы эталон не досыць дакладны, Француская Акадэмія навук у 1791 прапанавала Нацыянальнаму сходу вызначыць мэтар праз даўжыню мэрыдыяна. 30 сакавіка 1791 гэтая прапанова была прынятая. 7 красавіка 1795 Нацыянальны Канвэнт прыняў закон аб уводзінах мэтрычнай сыстэмы ў Францыі і даручыў камісарам, сярод якіх былі Шарль Кулон, Лягранж, Лавуаз’е, Лаплас і іншыя навукоўцы, выканаць працы па экспэрымэнтальным азначэньні адзінак даўжыні й масы. Першы прататып эталёна мэтра быў выраблены з латуні ў 1795 годзе. Варта адзначыць, што адзінка масы (кіляграм, азначэньне якога было заснавана на масе 1 дм³ вады) таксама была прывязаная да азначэньня мэтра.
У 1799 годзе са сплаву 90% плятыны й 10% ірыдыя быў выраблены эталён мэтра, даўжыня якога адпавядала адной саракамільённай частцы Парыскага мэрыдыяна. Пасьля, аднак, высьвятлілася, што з-за няправільнага ўліку полюснага сьціску Зямлі эталён апынуўся карацей на 0,2 мм; такім чынам, даўжыня мэрыдыяна толькі прыблізна роўная 40 000 км.
Падчас кіраваньня Напалеона мэтрычная сыстэма распаўсюдзілася па ўсёй Эўропе. Толькі ў Вялікабрытаніі, якая ня была заваяваная Напалеонам, засталіся традыцыйныя меры даўжыні: цаля, фут і ярд.
У 1889 быў выраблены больш дакладны міжнародны эталён мэтра. Гэты эталён таксама выраблены са сплаву плятыны й ірыдыя і мае папярочнае сячэньне ў выглядзе літары «X». Яго копіі былі перададзеныя на захоўванне ў краіны, у якіх мэтар быў прызнаны ў якасьці стандартнай адзінкі даўжыні. Гэты эталён усё яшчэ захоўваецца ў Міжнародным бюро мер і ваг, хоць больш па сваім першапачатковым прызначэньні не выкарыстоўваецца.
З 1960 было вырашана адмовіцца ад выкарыстаньня вырабленага людзьмі прадмета ў якасьці эталёна мэтра, і з гэтага часу па 1983 мэтар вызначаўся як лік 1 650 763,73, памножанае на даўжыню хвалі аранжавай лініі (6 056 Å) спэктра, выпраменьванага ізатопам крыптона-86 у вакуўме.
Сучаснае азначэньне мэтра ў тэрмінах часу й хуткасьці сьвятла было ўведзена ў 1983 годзе:
- Мэтар — гэта даўжыня шляху, які праходзіць сьвятло ў вакуўме за 1 / 299 792 458 долю сэкунды.
З гэтага азначэньня атрымліваем, што ў сыстэме СІ хуткасьць сьвятла ў вакуўме прынятая роўнай у дакладнасьці 299 792 458 м/с. Такім чынам, азначэньне мэтра, як і два стагодзьдзя назад, ізноў прывязана да сэкунды, але на гэты раз з дапамогай унівэрсальнай сусьветнай канстанты.
Кратныя й дзельныя адзінкі [рэдагаваць]
Дзесятковыя кратныя й дзельныя адзінкі ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ. Існуюць таксама пазасыстэмныя адзінкі вымярэньня: мікрон, роўны 1 мкм, і ангстрэм (Å), роўны 0,1 нм, але іх ужываньне не рэкамэндуецца.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
| 101 м | дэкамэтар | дам | dam | 10-1 м | дэцымэтар | дм | dm |
| 102 м | гэктамэтар | гм | hm | 10-2 м | сантымэтар | см | cm |
| 103 м | кілямэтар | км | km | 10-3 м | мілімэтар | мм | mm |
| 106 м | мэгамэтар | Мм | Mm | 10-6 м | мікрамэтар | мкм | µm |
| 109 м | гігамэтар | Гм | Gm | 10-9 м | нанамэтар | нм | nm |
| 1012 м | тэрамэтар | Тм | Tm | 10-12 м | пікамэтар | пм | pm |
| 1015 м | пэтамэтар | Пм | Pm | 10-15 м | фэмтамэтар | фм | fm |
| 1018 м | экзамэтар | Эм | Em | 10-18 м | аттамэтар | ам | am |
| 1021 м | зэтамэтар | Зм | Zm | 10-21 м | зэптамэтар | зм | zm |
| 1024 м | ётамэтар | Ім | Ym | 10-24 м | ёктамэтар | ім | ym |
Цікавыя факты [рэдагаваць]
У кампутарным жаргоне «мэтар» можа азначаць мэгабайт.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- дэнудацыённы мэтар — адзінка часу, неабходная для паглыбленьня рэчышча дадзенай ракі на 1 м; напрыклад, для Місысыпі 20 000 гадоў, для По — 2,4 тыс. гадоў.
- м/с — адзінка хуткасьці, першая вытворная часу
- м/с² — адзінка паскарэньня, другая вытворная па часе
- 1/м — адзінка градыента
- Гектар 1 га = 10 000 м² = 100 ар = 100 сотак.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэтар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||