Паскарэньне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Паскарэньне – фізычная вэктарная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка цела (матэрыяльны пункт) зьмяняе хуткасьць свайго руху. Паскарэньне зьяўляецца важнай кінэматычнай характарыстыкай матэрыяльнага пункта.
Зьмест |
[рэдагаваць] Сярэдняе і імгненьнае паскарэньне
Сярэдняе паскарэньне матэрыяльнага пункта на некаторым адрэзку часу – гэта адносіна зьмяненьня яго хуткасьці, што адбылося за гэты час, да працягласьці гэтага адрэзку:

Імгненьнае паскарэньне матэрыяльнага пункта ў некаторы момант часу – гэта ліміт яго сярэдняга паскарэньня пры
. Маючы на ўвазе вызначэньне вытворнай функцыі, імгненьнае паскарэньне можна вызначыць як вытворную ад хуткасьці па часе:

[рэдагаваць] Тангенцыяльнае і нармальнае паскарэньне
Калі запісаць хуткасьць як
, дзе
– орт датычнай да траекторыі руху, то (у двухмернай сыстэме каардынат):
,
дзе θ - вугал між вэктарам хуткасьці і осьсю абсцыс;
- орт нармалі да хуткасьці.
Такім чынам,
,
дзе
- тангенцыяльнае паскарэньне,
- нармальнае паскарэньне.
Улічваючы, што вэктар хуткасьці накіраваны па датычнай да траекторыі руху, то
– гэта орт нармалі да траекторыі руху, які накіраваны да цэнтра крывізны траекторыі. Такім чынам, нармальнае паскарэньне накіравана да цэнтра крывізны траекторыі, у той час як тангенцыяльнае – па датычнай да яе. Тангенцыяльнае паскарэньне характарызуе хуткасьць зьмены велічыні хуткасьці, у той час як нармальнае характарызуе хуткасьць зьмены яе напрамку.
Рух па крывалінейнай траекторыі ў кожны момант часу можна прадставіць як вярчэньне вакол цэнтра крывізны траекторыі з кутняй хуткасьцю
, дзе r – радыюс крывізны траекторыі. У такім разе

[рэдагаваць] Вымярэньне паскарэньня
Паскарэньне вымяраецца ў мэтрах (падзеленых) на сэкунду ў другой ступені (м/с2). Велічыня паскарэньня вызначае, наколькі зьменіцца хуткасьць цела за адзінку часу, калі яно будзе пастаянна рухацца з такім паскарэньнем. Напрыклад, цела, што рухаецца з паскарэньнем 1 м/с2 за кожную сэкунду зьмяняе сваю хуткасьць на 1 м/с.

