Час
Час вызначае і/ці характарызуе інтэрвал паміж падзеямі, або працягласьць падзеі. Час таксама можа азначацца, як вымярэньне, у якім кожная падзея мае канкрэтную (але не абавязкова адзіную) пазыцыю ў лінейнай пасьлядоўнасьці. Але час адрозьніваецца ад прасторавых вымярэньняў тым, што «рух» у часе мае строга аднабаковую накіраванасьць.
Гэты погляд вельмі зручны й дастатковы для штодзённага ўжываньня і нават для дакладных вымераў. Аднак, навуковае разуменьне часу абумоўлена рэвалюцыяй у фізыцы, што адбылася на пачатку 20 стагодзьдзя і разьвіцьцём тэорыі адноснасьці. Сучасная фізыка ўспрымае час як характарыстыку часапрасторы, што кідае выклік інтуітыўным уяўленьням аб адначасовасьці і лінейнаму ўспрыйманьню часу.
Неўважаючы на дасягненьні навукі, будзённае азначэньне часу залежыць ад яго сацыяльнай значнасьці, яго эканамічнай вартасьці і ўсьведамленьня яго абмежаванасьці.
Адзінкі вымярэньня часу [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Час — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па Храналёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |