Спорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Спорт (па-ангельску: sport, скарачэньне ад першапачатковага анг. disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаных правілах дзейнасьць людзей, якая складаецца ў супастаўленьні іх фізычных і інтэлектуальных здольнасьцяў, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасьці і міжасобасныя адносіны, што ўзьнікаюць у яе працэсе.

Спорт уяўляе сабой спэцыфічны шэраг фізычнай і інтэлектуальнай актыўнасьці, якая зьдзясьняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама мэтанакіраванай падрыхтоўкі да іх шляхам разьмінкі, трэніроўкі, у спалучэньні з адпачынкам, імкненьнем паступовага паляпшэньня фізычнага здароўя, узвышэньня ўзроўню інтэлекта, атрыманьня маральнага задавальненьня, імкненьня да дасканаласьці, паляпшэньне асабістых, групвых і абсалютных рэкордаў, славе, паляршэньня ўласных фізычных магчымасьцяў і навыкаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё і зьмена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат распавесьці як аб сацыяльных зьменах у грамадзтве наогул, так і аб сутнасьці спорту ў прыватнасьці.

Шматлікія прыклады пячорнага мастацтва, адкрытыя на сёньняшні дзень, утрымоўваюць выявы рытуальных цырыманіяльных сцэн. Нягледзячы на тое, што дзеяньні, якія захаваны на гэтых выявах, нельга аднесьці выключна да сучаснага паняцьця аб спорце, усё жа можна зрабіць выснову, што ўжо тады існавалі заняткі і рытуалы, якія нагадваюць спартовую дзейнасьць. Прычым гэтыя выявы, зьмешчаныя ў Францыі, Афрыцы і Аўстраліі, былі зробленыя 30 000 гадоў назад.

Існуюць прадметы і будынкі, якія гавораць аб тым, што на тэрыторыі Кітаю існавала дзейнасьць, якая падыходзіць пад сучаснае азначэньне спорту, ужо за 4000 гадоў да нашай эры. Па ўсёй бачнасьці, гімнастыка была папулярным відам спорту ў старажытным Кітаі. Выявы і прадметы ў магільнях фараонаў таксама кажуць аб тым, што розныя віды спартовай актыўнасьці былі разьвітыя ўжо некалькі тысячагодзьдзяў назад, сярод іх можна адзначыць плаваньне і рыбалку. На тэрыторыі Старажытнай Пэрсіі ўзялі свой пачатак такія віды спорту як пола і змаганьні конных рыцараў на дзідах.

У Старажытнай Грэцыі ўжо існавала вялікая разнастайнасьць відаў спорту. Найбольшае разьвіцьцё атрымалі розныя віда барацьбы, бег, кіданьне дыску і змаганьне на калясьніцах. Судзячы па гэтым сьпісе, ваенная культура і ваеннае мастацтва мелі прамыя адносіны да спорту ў Старажытнай Грэцыі (і ня толькі тамака). Тамака жа кожныя чатыры гады праводзіліся Алімпійскія гульні — у маленькай вёсцы на Пеляпанэсе пад назвай Алімпія.

З часоў Старажытнай Грэцыі і па сёньняшні дзень гісторыя спорту лёгка прасочваецца. З часам спорт станавіўся ўсё больш арганізаваным і рэгуляваным. Зьяўляліся і фармаваліся ўсе новыя віды і падвіды спорту, удакладнялася кіраўніцтва, спорт набываў традыцыі і прыхільнікаў.

Індустрыяльная рэвалюцыя і масавая вытворчасьць прывялі да таго, што ў вялікай колькасьці людзей стаў зьяўляцца вольны час, што прывяло да масавасьці спорту — больш людзей жадала і магло зрабіць спорт часткай свайго жыцьця, займаючыся спортам напроста або прысьвячаючы свой вольны час назіраньням за спартовымі змаганьнямі. Гэтыя тэндэнцыі атрымалі яшчэ большае разьвіцьцё са зьяўленьнем СМІ і глябальных камунікацыяў. Спорт стаў прафэсійным, што яшчэ больш павялічыла яго папулярнасьць.

Прафэсійны спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час, калі вялікае разьвіцьцё атрымала культура вольнага часу, спартовыя змаганьні і назіраньні за імі сталі папулярнымі забавамі для гледачоў і прафэсійнай дзейнасьцю для спартоўцаў. Прафэсійныя спартоўцы высокага ўзроўня зарабляюць вялікія ганарары, а таксама атрымліваюць прыбыткі, рэклямуючы розныя тавары, і становяцца знакамітасьцямі — часам у вузкім (або ня вельмі) асяродзьдзі заўзятараў, а часам і сярод большасьці насельніцтва.

Для рэгуляваньня адбывалага ў прафэсійным спорце ўтвараюцца агульныя і вузкаспэцыяльныя арганізацыі і асацыяцыі, якія аб’ядноўваюць спартоўцаў, трэнэраў, судзьдзяў, а часам і заўзятараў.

Тое, што спорт ператварыўся ў бізнэс і крыніцу дабрабыта, моцна ўплывае на істу змаганьняў. З прычыны патрабаваньняў відовішчнасьці або выгоды судзейства часта зьмяняюцца спартовыя правілы.

Сумленная гульня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартовае стаўленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартовае стаўленьне ёсьць імкненьнем да сумленнай гульні (анг. fair play), ветлівасьці да таварышчаў па камандзе і праціўнікаў, добрых этычных паводзінаў і ласкавасьць пры перамозе або паразе[1]. Спартовае стаўленьне зьяўляецца імкненьнем да маральнага задавальненьня ад удзелу ў спаборніцтвах, бо згодна са словамі заснавальніка сучаснага алімпійскага руху П’ера дэ Кубэртэна, галоўным павінна быць не перамога, а ўдзел.

Зман[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі прынцыпамі спорту зьяўляецца тое, што вынік не павінен быць прадвызначаным да пачатку спаборніцтваў і што ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў павінны мець роўныя магчымасьці да перамогі. Дзеля забесьпячэньня гэтых слупавых правілаў сумленнай гульні існуюць правілы, аднак удзельнікі могуць парушыць гэтыя правілы дзеля атрыманьня перавагі над супернікамі.

Адным з самых вядомых спосабаў несумленнай гульні ў спорце зьяўляецца гульня ў букмекерскіх канторах, калі спартоўцы могуць сьвядома забясьпечыць паводле дамоўленасьці неабходны вынік дзеля атрыманьня пераможных грошаў у букмекераў. Акрамя таго, спартоўцы ці спартовыя функцыянэры могуць праз хабар арбітру ці судзьдзі забясьпечыць неабходны зыход спартовага спаборніцтва.

Допінг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Допінг

Канкурэнтны характар ​​спорту прымушае некаторых удзельнікаў спрабаваць падвысіць сваю прадукцыйнасьць за кошт выкарыстаньня забароненых лекаў, альбо з дапамогай іншых сродкаў, як то павелічэньне аб’ёму крыві ў арганізьме праз штучныя сродкі.

Усе віды спорту, прызнаныя Міжнародным алімпійскіх камітэтам абавязаныя рэалізаваць праграму тэставаньня на допінг, які рэалізуецца праз пошук прэпаратаў у арганізьме са сьпісу забароненых.

Гвалт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гвалт у спорце ўключае ў сабе перасячэньне лініі паміж справядлівай канкурэнцыяў і наўмысных агрэсіўных паводзінаў, якія накіраваныя на зьбіцьцё супернікаў або зьнішчэньня маёмасьці супернікаў. Беспарадкі або хуліганства на сёньня застаюцца актуальнай ня толькі як нацыянальная праблема, але і як міжнародная.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sportsmanship. Merriam-Webster.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Спортсховішча мультымэдыйных матэрыялаў