Алімпійскія гульні
Алімпійскія гульні, Гульні Алімпіяды — найбуйнейшыя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сучаснасьці, якія праводзяцца кожныя чатыры гады.
Традыцыя, якія існавала ў старажытнай Грэцыі, пры канцы XIX стагодзьдзя была адроджаная францускім грамадзкім дзеячам П'ерам дэ Кубэртэнам. Алімпійскія гульні, вядомыя таксама як Летнія Алімпійскія гульні, праводзіліся кожныя чатыры гады, пачынаючы з 1896, за выключэньнем гадоў, якія прыйшліся на сусьветныя войны. У 1924 годзе былі заснаваныя Зімовыя Алімпійскія гульні, якія першапачаткова праводзіліся ў той жа год, што і летнія. Аднак, пачынаючы з 1994 году час правядзеньня Зімовых алімпійскіх гульняў ссунута на два гады адносна часу правядзеньня летніх гульняў.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алімпійскія гульні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)
|
||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |