Лёндан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
51°30′28″ пн. ш. 00°07′41″ з. д.
| Лёндан London
|
||||
|
|
||||
| Плошча | 1577,3 км² | |||
| Насельніцтва - з прыгарадамі - шчыльнасьць |
7 355 400 (2006) 14,6 млн (2006) 4,761/км² |
|||
| Тэлефонны код | +44 207 — цэнтар, +44 208 — прыгарады, +44 203 — прыгарады |
|||
| Геаграфічныя каардынаты | 51°30′28″ пн. ш. 00°07′41″ з. д. | |||
| Часавы пас - улетку |
UTC0 UTC+1 |
|||
Лёндан (па-ангельску: London) — сталіца Аб'яднанага Каралеўства Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі. Горад разьмешчаны на берагох Тэмзы ў паўднёва-ўсходняе Ангельшчыне на востраве Вялікабрытанія. Мэтраполію насяляюць 7 421 209 чалавек, зь іх каля 2,7 млн. у 13 гарадзкіх акругох Унутранага Лёндана, у аглямэрацыі горада пражывае 12 599 561 чалавек (стан 1 студзеня 2005 года). Існы адміністрацыйны падзел горада ды ўтварэньне гарадзкіх акруг былі ўведзеныя 1 красавіка 1965 пасьля заснаваньня Вялікага Лёндану.
Сучасны Лёндан — адзін з найбуйнейшых культурных, фінансавых і гандлёвых цэнтраў сьвету (так званы сусьветны горад). У мэтраполіі знаходзяцца шматлікія ўнівэрсытэты, вышэйшыя школы, тэатры, музэі. Гарадзкая тэрыторыя Вялікага Лёндана падзяляецца на Ўнутраны і Вонкавы Лёндан, адміністрацыйна на Сіці і 32 гарадзкія акругі (London boroughs), сярод іх таксама Вэстмінстэр. Лёндан зьяўляецца рэзыдэнцыяй Міжнароднай марской арганізацыі (па-ангельску: IMO).
[рэдагаваць] Геаграфія
Горад раскінуўся на 45 кілямэтраў уздоўж судаходнай Тэмзы, у сярэднім ляжыць на вышыні 62 мэтры над узроўнем мора.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Лёндан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
| Гарады Вялікабрытаніі | |
|---|---|
| Ангельшчына |
Бат · Бірмінгэм · Брайтан і Хоўф · Брыстоль · Брэдфорд · Вінчэстэр · Ворчэстар · Вулвэргэмптан · Вэстмінстэр · Глостэр · Гэрэфард · Дургэм · Дэрбі · Ёрк · Ілі · Карлайл · Кентэрберы · Кінгстан-эпон-Холл · Ковэнтры · Кэмбрыдж · Ланкастэр · Лестэр · Лёндан · Лівэрпул · Лідс · Лінкальн · Лічфілд · Манчэстэр · Мідлзбра · Норвіч · Нотынгэм · Ньюкасл-эпон-Тайн · Оксфард · Пітэрбора · Плімут · Портсмут · Прэстан · Рыпон · Рэдынг · Сандэрлэнд · Саўтгэмптан · Солсьберы · Стоўк-он-Трэнт · Сэлфард · Сэнт Олбанс · Трура · Ўэйкфілд · Ўэлз · Чэстэр · Чычэстар · Шэфілд · Эксэтэр |
| Шатляндыя | |
| Валія | |
| Паўночная Ірляндыя | |