Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук


Стамбул
Панарама Стамбулу
Сьцяг
Першыя згадкі 667 да н.э.
Плошча 1539 км²
Насельніцтва
 - шчыльнасьць
10 034 830
6 521
Тэлефонны код +90 212, 216
Паштовы індэкс 34010-34850, 80000-81800
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Акруга Істамбул (акруга)
Мэр Кадзір Талбаш
Месцазнаходжаньне Стамбулу

Стамбу́л (па-турэцку: İstanbul) — самы вялікі горад Турцыі. Старажытная назва – Бізатыюм (па-грэцку: Βυζάντιον), потым Канстантынопаль (па-грэцку: Κωνσταντινούπολις) з 324 да 1930 года. 18 сакавіка 1930 года назва горада была афіцыйна зьмененая на Стамбул. Першапачаткова горад быў заснаваны ў 660 годзе да н.э. як грэцкая калёнія на эўрапейскай частцы пратокі Басфор, але потым, у 330 годзе н.э. стаў сталіцай Усходняй Рымскай імпэрыі.

Горад знаходзіцца на ўзьбярэжжы Чорнага і Мармуровага мора.

Стамбул зьяўляецца адным з самых вялікіх гарадоў сьвету, гэта самая вялікая агламэрацыя ў Эўропе. Зьяўляецца сталіцай правінцыі Істамбул. Горад зьяўляецца прамысловай сталіцай Турцыі, тут вытвараецца ¼ прамысловай прадукцыі краіны. Адначасова гэта і фінансавая сталіца, тут знаходзяцца штаб-кватэры некалькіх дзесяткаў банкаў і біржа каштоўных папераў. Стамбул гэта і вялікі транспартны вузел: тут знаходзіцца самы вялікі гандлёвы порт Турцыі, два міжнародных аэрапорта, праз горад праходзіць транскантынэнтальная чыгунка.

У горадзе налічваецца 5 унівэрсытэтаў, самы стары з якіх Стамбульскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1453 годзе.

Пратока Басфор, якая аддзяляе Эўропу ад Азіі адначасова дзеліць і Стамбул на дзьве часткі, што робіць Стамбул адзіным у сьвеце горадам , які знаходзіцца на двух кантынэнтах. Два вялікіх масты злучаюць эўрапейскую і азіяцкую часткі горада (Басфорскі мост, акі быў пабудаваны ў 1973 годзе, даўжынёй 1074 мэтра і мост Мэхмэта, які быў пабудаваны ў 1988 годзе, даўжынёй 1090 мэтраў). Затока Залаты Рог дзеліць эўрапейскую частку горада на паўднёвую частку Стары Стамбул і паўночную Бэюглу.

Стамбул зьяўляецца сядзібай праваслаўных Канстантынопальскіх патрыярхаў.

У Стамбуле ў 1855 годзе памёр Адам Міцкевіч.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Стамбулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады