Вэрсальскі палац
Вэрсальскі палац або проста Вэрсаль — палацава-паркавы ансамбль у Францыі (фр. Parc et château de Versailles), былая рэзыдэнцыя францускіх каралёў ў горадзе Вэрсаль, зараз зьяўляецца прыгарадам Парыжа; цэнтр турызму сусьветнага значэньня.
Вэрсаль рабілі пад кіраўніцтвам Людовіка XIV з 1661 году, і стаў своеасаблівым помнікам эпохі «караля-сонца», мастацка-архітэктурным выразам ідэі абсалютызму. Вядучыя архітэктары — Люі Лево і Жуль Ардуэн-Мансар, стваральнік парку — Андрэ Ленотр. Ансамбль Вэрсаль, найбуйнейшы ў Эўропе, адрозьніваецца унікальнай цэласнасьцю задумы і гармоніяй паміж архітэктурнымі формамі і перапрацаваным ляндшафтам. З канца XVII стагодзьдзя Вэрсаль зьяўляўся ўзорам для парадных загарадных рэзыдэнцый эўрапейскіх манархаў і арыстакратыі, аднак прамых перайманьняў яму няма.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вэрсальскі палац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў