Грузія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гру́зія (па-грузінску: საქართველო ці Sakartvelo) – краіна на ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора, большая частка якой знаходзіцца на паўднёвым Каўказе. Мяжуе з Расеяй на поўначы і Турцыяй, Армэніяй і Азэрбайджанам на поўдні.
| საქართველო Sakartvelo |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: ძალა ერთობაშია - Dzala ertobashia | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Грузінская | ||||
| Сталіца | Тбілісі | ||||
| Найбуйнейшы горад | Тбілісі | ||||
| Урад | Рэспубліка Міхаіл Саакашвілі Зураб Ногаідэлі |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
118-е месца ў сьвеце 69 700 км² нязначны |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2008) - Шчыльнасьць |
112-е месца ў сьвеце 4 730 841 67/км² |
||||
| СУП - Агульны (2008) - на душу насельніцтва |
122 месца ў сьвеце $21,397 мільярда $4 863 |
||||
| Валюта | Лары (GEL) |
||||
| Часавы пас - улетку |
MSK (UTC+3) MSD (UTC+4) |
||||
| Незалежнасьць - ад СССР |
9 красавіка 1991 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Tavisupleba» | ||||
| Аўтамабільны знак | ? | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ge | ||||
| Тэлефонны код | +995 | ||||
Зьмест |
Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Грузіі
Палітыка
Грузія – дэмакратычная прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком краіны, а прэм'ер-міністар кіруе ўрадам.
Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і Кабінэту Грузіі. Кабінэт складаецца з міністраў, якіх узначальвае прэм’ер-міністар, якога, у сваю чаргу, назначае прэзыдэнт. Міністар абароны выведзены са складу Кабінэта Грузіі і падпарадкоўваецца непасрэдна прэзыдэнту.
Міхаіл Саакашвілі зьяўляецца прэзыдэнтам Грузіі, пасьля таго як перамог на выбарах 2008 году з вынікам 53,47% галасоў.
Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту Грузіі, які складаецца са 150 дэпутатаў, зь якіх 75 выбіраюцца на прапарцыянальнай аснове, і астатнія 75 праз аднамандатныя акругі. Парлямэнтарыі выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.
Геаграфія
На тэрыторыі Грузіі пануе субтрапічны клімат, вельмі вільготны ў заходніх рэгіёнах і кантынэнтальны на ўсход ад Сурамскіх гор. У выніку ўзвышанага характару паверхні краіны клімат мае ярка выражаны паясны характар. Самая большая колькасьць ападкаў назіраецца на схілах Мехецкіх гораў, у пабліжу Батумі (болей 4000 мм штогод), а ў паўднёва-усходняй частцы Грузіі колькасьць ападкаў дасягае толькі 200 мм штогод. Выразная кліматычная мяжа ў Грузіі праходзіць праз Сурамскія горы. Паўднёвыя схілы гэтых гор дзеляць краіну на практычна роўныя часткі: заходнюю, з субтрапічным марскім кліматам і усходнюю з субтрапічным сухім.
На захадзе Грузіі растуць фігавыя дрэвы, пальмы, аліўкі і іншыя міжземнаморскія расьліны. У цэнтральная Грузіі сустракаюцца мясцовасьці, дзе вырошчваюць ківі і бананы. Цытрусавыя, гранаты і хурму можна сустрэць нават на вуліцах Тбілісі. У астатняй частцы краіны, уздоўж Каўказу растуць тыпова горныя ці альпійскія расьліны. Ва ўсёй Грузіі значнае разьвіцьцё атрымала вырошчваньне вінаграду. Грузінскія віны вядомыя далёка па-за межамі краіны.
Эканоміка
У сярэдзіне 2000-х гадоў урад Грузіі прыняў праграму інтэнсіўнай прыватызацыі і барацьбы з карупцыяй. Лібэралізацыя эканомікі для замежных інвэстараў, прывалі да росту замежных інвэстыцыяў і павялічэньню фінансавай дапамогі з боку міжнародных арганізацыяў.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца жыта, цытрусы, гарбата. Існуе значныя радовішчы марганцу (Чыатура), каменнага вугалю (Ткібулі), медзі (Марнэўлі). Радовішчы нафты і прыроднага газу зьяўляюцца нязначнымі, аднак важнае эканамічнае значэньне мае трубаправод які ідзе праз тэрыторыю Грузіі і злучае нафтавыя радовішчы Касьпійскага мора і Цэнтральнай Азіі з Эўропай і Турцыяй.
Прамысловасьць Грузіі прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, хімічнай, будаўнічай і лёгкай прамысловасьці, машынабудаўніцтвам, чорнай і каляровай мэталюргіяй. Будова прамысловай вытворчасьці складаецца з перапрацоўчай прамысловасьці – 69%, энэргетыка – 24%, горная прамысловасьць – 7%.
Дэмаграфія
Грузіны зьяўляюцца нацыянальнай большасьцю краіны (83,8%). Астатнія этнічныя групы складаюць: азэрбайджанцы – 6,5%, армяне – 5,7%, расейцы – 1,5%, абхазы і асэтыны – меней 1% агульнай колькасьці насельніцтва. Існуюць і больш дробныя этнічныя групы: асырыйцы, чачэнцы, кітайцы, габрэі, грэкі, кабардынцы, курды, татары, туркі і ўкраінцы. Габрэйская абшчына зьяўляецца адной з самых старажытных на сьвеце.
У Грузіі існуе значная моўная разнастайнасьць. У краіне ўжываюцца наступныя мовы: грузінская, лазкая, мінгрэліянская і сванская, акрамя гэтага этнічныя групы карыстаюцца ўласнымі мовамі. Афіцыйнай мовай зьяўляецца грузінская і абхазкая (у аўтаномнай рэспубліцы Абхазія). Грузінская мовай карыстаюцца 71% насельніцтва, 9% размаўляюць па-расейску, 7% карыстаюцца армянскай мовай, 6% - азэрбайджанскай, і 7% карыстаюцца іншымі мовамі. 100% насельніцтва Грузіі зьяўляюцца пісьменнымі.
У пачатку 1990-х г.г. пасьля распаду СССР, у выніку этнічных канфліктаў, якія ўзьніклі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, шматлікія асэтыны пакінулі Грузію і перасяліліся ў іншыя краіны (большасьць ў Паўночную Асэтыю ў Расеі). Болей 150 000 грузінаў перасяліліся з Абхазіі ў іншыя рэгіёны краіны пасьля 1993 года.
Большасьць насельніцтва Грузіі зьяўляюцца праваслаўнымі хрысьціянамі Грузінскай Праваслаўнай Царквы (81,9%). Акрамя гэтага існуюць рэлігійныя абшчына мусульманаў (9,9%), хрысьціянаў армянскай царквы (2%), каталікоў (0,8%), а 0,7% насельніцтва зьяўляюцца атэістамі.
Транспарт
Культура
Спорт
Спасылкі
Грузія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грузіі | ||
|---|---|---|
| Аўтаномныя рэспублікі | Абхазія¹ · Аджара | |
| Рэгіёны | Гурыя · Імэрэці · Кахэці · Квэма Картлі · Мцхета-Мтыянэці · Рача-Лечхумі і Квэма Сванэці · Самэгрэла-Зэма Сванэці · Самцхе-Джавахэці · Шыда Картлі² |
|
| Горад са спэцыяльным статусам | Тбілісі (сталіца) | |
| ¹ Самаабвешчаная рэспубліка, дэ-юрэ частка Грузіі. ² Уключае ў сябе самаабвешчаную рэспубліку Паўднёвая Асэтыя. |
||
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
| Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльґія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэґія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партуґалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турцыя¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія | ||
| Непрызнаныя: | Абхазія · Косава · Нагорна Карабаская Рэспубліка · Паўднёвая Асэтыя · Паўночны Кіпр · Прыднястроўе · Сілэнд | |
| Залежныя тэрыторыі: | Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Ян Маен · Джэрсі · Шпіцбэрген · Фарэрскія выспы | |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
| Краіны праграмы Ўсходняга партнэрства | |
|---|---|
| Эўрапейскі Зьвяз · Азэрбайджан · Армэнія · Беларусь · Грузія · Малдова · Украіна |
