Гранат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гранат звычайны
(Punica granatum)

Грана́т (па-лацінску: Punica) — род кветкавых расьлін сямейства гранатавых.

Найбольш вядомы гранат звычайны (Punica granatum). У Беларусі яго вырошчваюць у аранжарэях. Лістападобныя галінастыя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5—10 м. Плод несапраўдны ягадападобны (гранатына), са скураным покрывам (каляплоднікам) і 6—12 гнёздамі, якія напоўнены насеньнем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культурных гатункаў) і болей.

Утрымліваюць да 11,8 % цукроў (фруктоза і глюкоза), да 1,9 % арганічных кіслот (у асноўным лімонную), вітаміны групы В, да 4 мг% вітаміну C, танін.

Плады розных гатункаў адрозьніваюцца па смаку — ад прэснага і даволі салодкага да моцна кіслага. Ужываюць у сьвежым выглядзе, зь іх гатуюць сокі, безалькагольныя напоі, пладова-ягадныя віны, лікёры, экстракты, сыропы. Гранатавы сок — каштоўны харчовы і дыетычны прадукт, яго ўжываюць у натуральным, сырым выглядзе або ў кансэрваваным (гранадзін), зь яго гатуюць кісялі, мусы, ім падфарбоўваюць кандытарскія вырабы і марозіва. Прыемны кісла-салодкі смак соку ня толькі асвяжае, але і ўзбуджае апэтыт, садзейнічае лепшаму засваеньню ежы. Увараны (згушчаны) гранатавы сок — прыправа да ўсходніх смажаных мясных і рыбных страваў, а таксама да страваў з птушкі.

Здымаюць гранаты ў другой палове верасьня па лістапад (гранат, які сарвалі нясьпелым, цалкам ядомым стаць ужо ня можа); захоўваць іх можна 4—5 (салодкія гатункі) або да 8—9 (кіслыя гатункі) месяцаў; лепш за ўсё пры тэмпэратуры каля 1° С.

Мінэрал гранат атрымаў сваю назву ад расьліны з-за падабенства да зярнятаў плоду.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гранатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў