Глюкоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Структурная формула

Глюко́за (Вінагра́дны цу́кар) — монасахарыд з групы гексоз.

Самы пашыраны ў прыродзе вуглявод, трапляецца ў свабодным стане (у мёдзе, пладах, кветках і іншых органах раслін, у тканках жывёл і чалавека). У жывых вузах глюкоза служыць галоўнай крыніцай энергіі. У выніку паслядоўнага шэрагу рэакцый акіслення глюкоза ператвараецца ў розныя вытворныя цукроў меншай даўжынёй ланцуга і ў канчатковым выніку распадаецца да вуглякіслага газу і вады. Распад глюкозы можа ісці і па іншаму (другаснаму) шляху з утварэннем D-глюкуронавай кіслаты, якая садзейнічае абясшкоджванню некаторых чужародных рэчываў у арганізме, і L-аскарбінавай кіслаты (вітаміну C).

Прэпарат глюкозы выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, ветэрынарыі і іншых.


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Глюкозасховішча мультымэдыйных матэрыялаў