Мёд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мёд

Мёд — салодкае й вязкае рэчыва, прыгатаваная пчоламі з выкарыстаньнем нэктару кветак, а таксама іншых салодкіх сокаў расьліннага і жывёльнага паходжаньня, як то падзевы мёд. Мёд, які быў сабраны пчалярамі, мае назоў таго тыпу меданосных пчолаў, якія яго вырабілі. Мёд, якія вырабляецца іншымі пчоламі й вусякамі мае зусім розныя ўласьцівасьці. Медоносныя пчолы фармуюць мёд з нэктару дзякуючы працэсу срыгіваньня, і захоўваюць яго ў якасьці асноўнай крыніцы ежы ў васкавых сотах у вульлі. Пчаляры практыкуюць заахвочваньне перавытворчасьці мёда, каб лішак можа быць узяць з калёніі.

Мёд атрымлівае сваю саладосьць ад монасахарыдаў фруктозы й глюкозы, а таксама мае прыкладна такую ж адносную саладосьць як і цукар-пясок[1]. Мёд валодае прывабнымі хімічнымі ўласьцівасьцямі для выпечкі, а таксама асаблівы водар і смак, дзякуючы якому некаторыя людзі аддаюць перавагу менавіта яму, а не цукру й іншым падсалоджвальным рэчывам[2]. Большасьць мікраарганізмаў не растуць у мёдзе з-за ягоной нізкай актыўнасьці вады[3]. Аднак, мёд часам зьмяшчае сьпячыя эндаспоры бактэрыі Clostridium botulinum, якая можа быць небяспечна для немаўлятаў, бо эндаспоры могуць трансфармавацца ў вырабляючую таксын бактэрыю ў несфармаваным кішачным тракце дзіцяці, што прыводзіць да хваробы й нават сьмерці[4].

Мёд мае доўгую гісторыю спажываньня чалавекам, і выкарыстоўваецца ў розных прадуктах харчаваньня й напояў, цукру й араматызатараў. Промысел разьвядзеньня пчолаў й збору мёду называецца пчалярствам, але раней выкарыстоўвалася бортніцтвам. Ён таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі й сымбалізму. Смак мёду адрозніваецца ў залежнасьці ад крыніцы нэктару, а таксама маюцца розныя ягоныя віды й гатункі. Мёд таксама выкарыстоўваецца ў розных лекавых традыцыях для лячэньня хваробаў. Вывучэньне пылка й спораў у сыром мёдзе можа вызначыць крыніцу кветкавага мёду, гэтая тэхніка мае назоў мэлісапаліналёгія[5]. З-за таго, што пчолы могуць пераносіць электрастатычны зарад, і могуць прыцягнуць іншыя часьцінкі, гэтая ж тэхніка можа быць выкарыстана ў галіне экалягічных дасьледаваньняў радыёактыўных часьцінак, пылу альбо іншых часьнак забруджваньня[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Oregon State University. «What is the relative sweetness of different sugars and sugar substitutes?».
  2. ^ National Honey Board. «Carbohydrates and the Sweetness of Honey».
  3. ^ Lansing Prescott, John P. Harley, Donald A. Klein (1999). Microbiology. Boston: WCB/McGraw-Hill. ISBN 0-697-35439-3.
  4. ^ Shapiro,, Roger L.; Hatheway,, Charles; Swerdflow,, David L. (1998). "Botulism in the United States: A Clinical and Epidemiologic Review". Annals of Internal Medicine 129 (3): 221–8.
  5. ^ Vaughn M. Bryant, Jr. "Pollen Contents of Honey". CAP Newsletter 24(1):10–24, 2001.
  6. ^ Mercuri AM, Porrini C. (1991). "Melissopalynological analysis applied to air pollution studies in urban areas of Modena and Reggio Emilia (Italy)". Aerobiologia 7 (1): 38–48.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мёдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў