Пчалярства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ляток вульля.

Пчаля́рства — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца гадоўляй пчолаў для атрыманьня ад іх мёду, пчалінага воску і йншых пчалярных вытвораў, а таксама карыстаньне пчоламі дзеля запылкаваньня сельскагастпадарчых культураў з мэтай павышэньня іх ураджайнасьці.

Зьмест

Пчалярныя вытворы[рэдагаваць]

Гісторыя пчалярства[рэдагаваць]

Пчалярства было зьведана яшчэ да нашай эры.

Гісторыя пчалярства праходзіла некалькі этапаў свайго разьвіцьця:

Першы ў сьвеце рамовы вулей быў распрацаваны расейскім пчаляром Пракаповічам яшчэ ў 1814 годзе. Вынаходніцтва Пракаповіча паклала аснову рамовага пчалярства ў мехаж Расейскай Імпэрыі, а таксама за межамі яе.

Прыбытковай галіной сельскай гаспадаркі пчалярства ў шматлікіх краінах сьвету стала толькі пасьля 1851 года, калі Лангстрат у ЗША ўпершыню запатэнтаваў свой рамовы вулей, у якім рамкі выцягваліся зьверху спецыяльным прыстасаваньнем, а таксама дзякуючы вынаходніцтву медагонкі чэшскаму пчаляру Ф. Грушка.

Таксама вялікі ўнёсак у разьвіцьцё пчалярства зрабілі: Жонас дэ Жэл'е, Ф. Юбэр (Швэйцарыя), Л. Лангстрот (ЗША), І. Мэрынг, Э. Цандэр (Гэрманія), А. М. Бутляроў і інш.

Пчалярныя мэтады[рэдагаваць]

  • Раявыя (ў тым ліку супрацьраявыя, падобныя прыроднаму раеньню, змагаемыя з раеньнем);
  • заснаваныя на штучным раеньні;
  • вольнае раеньне;
  • вытворчасьць сэкцыённага мёду.

Найболей вядомыя мэтады Валаховіча, Цэбро, Возерава, Блінова, Чайкіна.

Пчалярства ў сьвеце[рэдагаваць]

Пчалярствам людзі займаюцца на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, якая непрыданая па кліматычных умовах.

Па дадзеных Арганізацыі па харчаваньню й сельскай гаспадаркі, ЮНЭСКА і йнш., у 1972 годзе ў Сьвеце налічвалася каля 40 млн пчаліных раёў.

Прамысловае спецыялізаванае пчалярства з высокай роляй мэханізацыі пчальнікамі развіта ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі (сярэдняя вытворчасьць таварнага мёду ў гэтых краінах складае 20-40 кг з вульля).

Разьвіцьцю міжнародных сувязяў пчаляроў спрыяе міжнародная арганізацыя пчаляроў «Апімондыя» («Apimondia», заснавана ў 1897 годзе), якая праводзіць сымпозыюмы, кангрэсы, выставы.