Аўстралія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Канбера | ||||
| Найбуйнейшы горад | Сыднэй | ||||
| Урад | канстытуцыйная манархія Элізабэта ІІ Майкл Джэфры |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
6-е месца ў сьвеце 7 741 220 км² 1 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2008) - Шчыльнасьць |
53-е месца ў сьвеце 21 260 000 2,6/км² |
||||
| СУП - Агульны (2007) - на душу насельніцтва |
17 месца ў сьвеце 718,4 млрд.$ 34 359 $ |
||||
| Валюта | Аўстралійскі даляр (AUD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC+8 да UTC+10.5 (UTC+9 да + 11.5) +9 да +11.5 (UTC+9 да +11.5) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
1 студзеня 1901 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Advance Australia Fair»» | ||||
| Аўтамабільны знак | AUS | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .au | ||||
| Тэлефонны код | +61 |
||||
Аўстралія ці Аўстралійскі Зьвяз (па-ангельску: Commonwealth of Australia) – краіна якая займае ўвесь Аўстралійскі кантынэнт, мае выхад да Індыйскага і Ціхага акіяна, адна з самых вялікіх краінаў у сьвеце па плошчы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Назва “Аўстралія” паходзіць ад назвы “Terra Australis” якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэта лацінскі выраз і азначае: terra – зямля, australis – паўднёвая.
[рэдагаваць] Гісторыя
Сучасныя дасьледаваньні даказалі, што Аўстралія была заселеная ўжо 60 тыс. гадоў таму перасяленцамі з Азіі.
Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не заінтэрэсавала, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Так сама і галяндцы, якія дасьледавалі ў XVII стагодзьдзі заходняе і паўночнае ўзьбярэжжа кантынэнта, далі яму толькі назву – Новая Галяндыя.
У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Англіі, Шатляндыі і Уэльса. Большасьць былых арыштантаў заставалася ў Аўстраліі і была заснаваная брытанская калёнія Новы Паўднёвы Ўэльс.
Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.
[рэдагаваць] Палітыка
Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацый, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна зьяўляецца фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, з двухпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца каралева Аўстраліі (зараз Элізабэта ІІ), якая ажыцьцяўляе сваю ўлады праз губэрнатара. Тытул каралевы Аўстраліі быў дадзены брытанскай каралеве ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.
Практычна кіраўніком Аўстраліі зьяўляецца губэрнатар Майкл Джэфры і прэм'ер-міністар Аўстраліі Кэвін Руд. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўніка ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.
Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністра назначаецца ад імя каралевы губэрнатарам.
Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за не ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.
Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскі Нацыянальны Суд.
Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, двухпалатны парлямэнт (за выключэньнем Куінслэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнта назначаецца брытанскай каралевай. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.
[рэдагаваць] Геаграфія
Аўстралія гэта шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з астатніх, з сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.
Плошча Аўстралійскага мацерыка складае 7 617 930 км². Паўночнае і усходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць ў Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-усходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф – Вялікі бар'ерны рыф.
Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4 000 км, а з поўначы на поўдзень на 3 128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.
Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Вадападзельны хрыбет, з самай высокай кропкай – гара Касьцюшка (2228 м).
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторый:
1. Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)
3. Вікторыя
4. Квінслэнд
7. Тасманія
8. Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)
[рэдагаваць] Эканоміка
Аўстралія зьяўляецца адной з самых разьвітых краінаў у сьвеце. У краіне не было рэцэсіі 1990-х г.г. У 2007 годзе беспрацоў’е склала 4,3%, дасягнуўшы самага нізкага ўзроўню з 1970-х г.г. Паслугі складаюць каля 89% СУП краіны, сельская гаспадарка і здабыча карысных выкапняў – 3% і 5% СУП, але пры гэтым складаюць значную долю экспарту. Асноўнымі зьнешнегандлёвымі партнёрамі Аўстраліі зьяўляюцца Японія, Кітай, ЗША, Паўднёвая Карэя і Новая Зэляндыя.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва краіны налічвае каля 21,1 млн. чалавек.
Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:
- Сыднэй – 4 293 100 жыхароў,
- Мэльбурн – 3 730 000 жыхароў,
- Брысбэн – 1 810 900 жыхароў,
- Перт – 1 507 900 жыхароў,
- Адэлаіда – 1 138 833 жыхара,
- Голд Кост – 554 638 жыхароў,
- Ньюкасл – 512 000 жыхароў,
- Канбера – 323 000 жыхароў.
Прыкладна 63,8% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі, 2,1% - будысты, 1,7% - мусульмане, 0,7 – індусы, 0,4 – юдзеі, 1,2% - мясцовыя веравызнаньні, 30,6% - атэісты. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (25,8%) і англікане (18,7%).
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Акіяніі | |
|---|---|
| Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы | |
| Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·
Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія |

