Пэрт (Аўстралія)
| Пэрт | |
| Perth | |
| Краіна: | Аўстралія |
| Штат: | Заходняя Аўстралія |
| Плошча: | 5386 км² |
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 696 065 чалавек 308 чал/км² |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+8 UTC+9 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 31°57′11″ пд. ш. 115°51′32″ у. д. / 31.95306° пд. ш. 115.85889° у. д.Каардынаты: 31°57′11″ пд. ш. 115°51′32″ у. д. / 31.95306° пд. ш. 115.85889° у. д. |
|
Пэрт на мапе Аўстраліі
Пэрт
|
|
Пэрт (па-ангельску: Perth) — найбуйнейшы горад і сталіца штата Заходняя Аўстралія, разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Аўстраліі на беразе Індыйскага акіяна. Насельніцтва горада складае 1 696 065 чалавек (2010). Пэрт — чацьвёрты па насельніцтве горад Аўстраліі пасьля Сыднэя, Мэльбурну і Брысбэну. У Пэрце пражывае каля 75% насельніцтва ўсяго штата Заходняя Аўстралія.
Горад быў заснаваны 12 чэрвеня 1829 г капітанам Джэймзам Стырлінгам неўзабаве пасьля узьнікненьня партовага селішча Фрымантл. Пэрт паказвае ўстойлівы рост, хутчэй, чым сярэдні паказчык па краіне.
Пэрт атрымаў вядомасьць, як «горад агнёў», калі ўсе жыхары ўключылі асьвятленьне ў часе пралёта над імі касьмічнага карабля «Дружба 7» у 1962 годзе. Па стане на 2010 год, Пэрт разьмешчаны на восьмым месцы лепшых гарадоў для пражываньня, згодна з ацэнкай часопіса The Economist.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Пэрт (Аўстралія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Аўстралію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |