Сыднэй
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
33°52′10″ пн. ш. 151°12′30″ у. д.
| Сыднэй Sydney
|
|||
|
|
|||
| Першыя згадкі | 1788 | ||
| Статус гораду | 1842 | ||
| Плошча | 12,1 тыс. км² | ||
| Насельніцтва - з прыгарадамі - шчыльнасьць |
3,77 млн. 4,39 млн. 362 |
||
| Тэлефонны код | +61 2 | ||
| Геаграфічныя каардынаты | 33°52′10″ пн. ш. 151°12′30″ у. д. | ||
| Часавы пас - улетку |
UTC +10 UTC +11 |
||
| Штат | Новы Паўднёвы Ўэльс | ||
| Мэр | Кловер Мур | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Сыднэй (па-ангельску: Sydney) – самы вялікі горад Аўстраліі і сталіца аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Ўэльс. Горад быў заснаваны ў 1788 годзе і ў нашы дні гэта самы вялікі аўстралійскі фінансавы, гандлёвы, транспартны і культурны цэнтар. Насельніцтва налічвае каля 3,77 млн. чалавек.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Горад знаходзіцца на ўзьбярэжжы Ціхага акіяна і на ўзгорьях гарамі Блю Маўнтынз. Затока Порт Джэксан ў Сыднэі зьяўляецца самай вялікай у сьвеце натуральнай затокай і портам з плошчай 55 км². Гэта затока была ўтворана залітай акіянам рачной дэльтай. У горадзе знаходзіцца каля 70 пляжаў.
Сыднэй знаходзіцца ў зоне ўмеранага клімату, сярэднегадавая тэмпэратура складае 17,9 °C. Самымі цёплямі месяцамі зьяўляюцца сьнежань і люты, самым халодным – ліпень. Сярэдняя колькаьць ападкаў складае каля 1 173 мм, самая вялікая колькасьць ападкаў выпадае ў сакавіку (148 мм).
[рэдагаваць] Гісторыя
Археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя паселішчы абарыгенаў на тэрыторыі сучаснага Сыднэя зьявіліся каля 40 тыс. гадоў таму. Першым эўрапейцам, які наведаў Порт Джэксан быў Джэймс Кук, гэта адбылася 29 красавіка 1770 года. 18 сьнежня 1788 года капітан Артур Філіп высадзіўся ў паўднёвай частцы Порта Джэксана. Экспэдыцыя на працягу трох тыдняў дасьледавала навакольныя мясьціны, а 26 студзеня 1788 года Філіп вызначыў самае зручнае месца для заснаваньня будучага горада. Паселішча было названае ў гонар брытанскага міністра ўнутраных спраў лорда Сыдні. Гэта дата лічыцца момантам заснаваньня Сыднэя.
Спачатку свайго існаваньня Сыднэй быў турэмнай калёніяй. У ХІХ стагодзьдзі горад перажыў некалькі “залатых ліхаманак” (першую ў 1851 годзе).
У 2000 годзе тут праходзілі Летнія Алімпійскія Гульні.
[рэдагаваць] Эканоміка
Сыднэй зьяўляецца прамысловым, гандлёвым, фінансавым і транспартным цэнтрам Аўстраліі. Большасьць буйных аўстралійскіх кампаній маюць тут свае штаб-кватэры, а Сыднэйская фондавая біржа зьяўляецца самай вялікай ў Аўстраліі.
Пераважае аўтамабільная, мікраэлектронная і харчовая прамысловасьці. Порт горада засьпечвае абслугу буйных, акіянічных кантэйнэрных караблёў, і праз яго праходзіць большая частка зьнешняга гандлю краіны.
[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы
Флярэнцыя (Італія)
Гуанджоў (Кітай)
Ісьлямабад (Пакістан)
Сан-Францыска (ЗША)
Нагоя (Японія)
Портсмут (Вялікабрытанія)
Сан-Паўла (Бразылія)
Велінгтан (Новая Зэляндыя)
[рэдагаваць] Спасылкі
Сыднэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

