Кітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
中华人民共和国
Сьцяг Кітаю Герб Кітаю
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Кітаю
Афіцыйная мова кітайская (на большасьці тэрыторыі — путунхуа, у Ганконгу і Макаў выкарыстоўваецца кантонскі дыялект)
Сталіца Пэкін
Найбуйнейшы горад Шанхай
Урад
Прэзыдэнт

Ху Цзінь Тао
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
4-е месца ў сьвеце
9 640 821 км²
2,8
Насельніцтва
 - Агульнае (2009)
 - Шчыльнасьць
1-е месца ў сьвеце
1 345 751 000
139,6/км²
СУП
 - Агульны (2008)
 - на душу насельніцтва
2 месца ў сьвеце
$7,916 трыльёну
$5963
Валюта Рэнмінбі (RMB¥)
Часавы пас
 - улетку
+8
+8
Незалежнасьць
 - Ад Японіі

1946
Дзяржаўны гімн «Марш добраахвотнікаў»
Дамэн верхняга ўзроўню .cn
Тэлефонны код ++86
Мапа Кітаю

Кіта́й, Кіта́йская Наро́дная Рэспу́бліка (па-кітайску: 中国 ці 中华人民共和国 Аўдыё Zh-Zhonghua renmin gongheguo.ogg ) — краіна ў паўночна-ўсходняй Азіі, якая мяжуе з 14 краінамі — Аўганістанам, Бутанам, Віетнамам, Індыяй, Казахстанам, КНДР, Кыргыстанам, Лаосам, Манголіяй, М'янмай, Нэпалам, Пакістанам, Расеяй, Таджыкістанам. Кітай займае першае месца ў сьвеце па колькасьці насельніцтва.

Нацыянальная валюта — юань, у спэцыяльным адміністрацыйным раёне Сянган (Ганконг) — ганконскі даляр.

Да Кітаю належаць спэцыяльныя адміністрацыйныя раёны Сянган (Ганконг) і Макао, а таксама востраў Тайвань. Тайвань зьяўляецца фактычна незалежнай дзяржавай (абвешчана г. зв. Кітайская Рэспубліка — 中華民國), але ягоная незалежнасьць не прызнаная на міжнародным узроўні. Рэспубліка Беларусь афіцыйна падтрымлівае палітыку адзінага Кітаю і мае дыпляматычныя дачыненьні толькі з КНР.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Кітая

[рэдагаваць] Геаграфія

Кітай — чацьвертая краіна ў сьвеце паводле плошчы (пасьля Расеі, Канады і ЗША), якая мае вялікую разнастайнасьць кліматаў і ляндшафтаў. На ўсходзе, уздоўж берагоў Жоўтага мора і Ўсходне-Кітайскага мора знаходзяцца прасторныя алювіяльныя раўніны, вельмі шчыльна населеныя; берагі Паўднёва-Кітайскага мора больш гарыстыя, і на поўдні Кітаю пераважаюць узгоркі і невысокія горныя ланцугі. У цэнтры знаходзяцца дэльты дзьвюх галоўных рэк Кітаю — Хуанхэ і Яндзы (Чандзян). Іншыя буйныя рэкі — Сідзян, Мэконг, Брахмапутра і Амур.

На захадзе знаходзяцца Гімалаі з найвышэйшым пунктам у Кітаі (і сьвеце) — Джамалунгмай (Эвэрэстам), высокімі плато і арыднымі ляндшафтамі, такімі як пустыні Такламакан і Гобі. З-за працяглых засух, а таксама, магчыма, з-за няправільных мэтадаў земляробства, увесну ў Кітаі часта здараюцца пыльныя буры. Паводле кітайскага Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя, пустыня Гобі стала галоўнай крыніцай пыльных бураў, якія закранаюць Кітай і іншыя краіны — Карэю і Японію.

[рэдагаваць] Эканоміка

КНР характарызуе сваю гаспадарку як сацыялістычную рынкавую эканоміку. Пачынаючы ад 1978 году пачалося рэфармаваньне кітайскай эканомікі ў бок рынкавай арыентацыі, але пад шчыльным дзяржаўным кантролем.

Валавы ўнутраны прадукт КНР у 2003 годзе склаў 1,58 трыльёну даляраў ЗША паводле наміналу (6 месца ў сьвеце) і 6,45 трыльёну паводле парытэту пакупнічай здольнасьці (2 месца).

Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі (7—8% штогод, 9,1% у 2003 годзе) і нізкаму кошту працоўнай сілы (0,86 даляру ЗША ў сярэднім), КНР зьяўляецца сёньня бадай што найпрывабнейшай краінай для інвэстыцыяў і адным з найбуйнейшых вытворцаў прамысловай прадукцыі. Паводле некаторых ацэнак, адмова ад таннага імпарту з КНР выкліча падвышэньне гадавых тэмпаў інфляцыі ў ЗША на 0,5—1 працэнтных пункты.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

22 правінцыі (省), 5 аўтаномных раёнаў (自治区), 4 гарады цэнтральнага падчынення (直辖市), 2 адмысловыя адміністрацыйныя раёны (特别行政区).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Кітайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына

На іншых мовах