М’янма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэспубліка Зьвязу М’янма
бірм. Myanmar long form.svg
Pyidaunzu Thanmăda Myăma Nainngandaw
Сьцяг М’янмы Герб М’янмы
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Kaba Ma Kyei»
Месцазнаходжаньне М’янмы
Афіцыйная мова Бірманская
Сталіца Найп’іда
Найбуйнейшы горад Рангун
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
віцэ-прэзыдэнты
Рэспубліка
Тэйн Сэйн
Ньян Тхун, Сайн Маў Кхан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
40-е месца ў сьвеце
676 578 км²
3,06
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
24-е месца ў сьвеце
61 120 000[1][2]
73,9/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
59 месца ў сьвеце
$88,751 млрд
$1393
Валюта К’ят (MMK)
Часавы пас UTC (UTC+6:30)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
4 студзеня 1948 году
Аўтамабільны знак MYA
Дамэн верхняга ўзроўню .mm
Тэлефонны код +95
Myanmar.png

М’я́нма (афіцыйна — Рэспу́бліка Зьвя́зу М’я́нмы, да 2010 году — Зьвяз М’я́нмы[3], да 1989 году — Бі́рма; па-бірманску: ပြည်ထောင်စု သမ္မတ မြန်မာနိုင်ငံတော်, вымаўл. [pjìdàʊɴzṵ θàɴməda̰ mjəmà nàɪɴŋàɴdɔ̀]) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Азіі на паўвостраве Індакітай, разьмешчаная на беразе Бэнгальскай затокі ў Індыйскім акіяне. М’янма мяжуе зь Індыяй, Кітаем, Лаосам, Банглядэшам ды Тайляндам.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1997 году М’янма кіравалася вайсковай Дзяржаўнай радай міру і разьвіцьця, правапераймальнікам прыйшоўшай да ўлады ў 1988 годзе Дзяржаўнай рады па аднаўленьні закону і парадку. Кіраўнік рады — генэрал Тан Швэ. Менавіта ён ажыцьцявіў зьмену афіцыйнай назвы дзяржавы ў 1989 годзе. Рэжым характарызаваўся аўтарытарным стылем кіраўніцтва, перасьледам нацыянальных меншасьцяў, адсутнасьцю свабоды СМІ. Разам з гэтым, у наш час, кіраўніцтва краіны актыўна супрацоўнічала зь міжнароднымі арганізацыямі.

На цяперашні час, у 2008 годзе Дзяржаўная рада апублікавала новую Канстытуцыю краіны. Паводле яе абвяшчалася «дысцыплінаваная, квітнеючая дэмакратыя», чвэрць дэпутацкіх месцаў зарэзэрваваная за вайскоўцамі. Цяперашні прэзыдэнт, Тэйн Сэйн, знаходзіцца на сваёй пасадзе з 30 сакавіка 2011 году. Ён таксама мае вайсковую кар’еру і ўваходзіў у склад Дзяржаўнае рады міру й разьвіцьця.

Зносіны зь Беларусьсю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма ўсталяваныя 22 верасьня 1999 году. У ліпені 2000 году Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візытам наведаў Міністар замежных справаў М'янмы Він Аунг.

У ліпені 2010 году адбыўся візыт намесьніка Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў М'янму. У студзені 2011 Беларусь наведаў намесьнік міністра замежных справаў М'янмы Маунг М'інт.

26 верасьня 2011 году амбасадар Валеры Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасьці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М'янма. У верасьні 2011 году ў Нью-Ёрку ў рамках Генэральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава з Міністрам замежных справаў Рэспублікі Саюз М'янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М'янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М'янме.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна дзеліцца на 7 штатаў і 7 правінцыяў. Правінцыі створаны на тэрыторыях заселеных бірманцамі, а штаты на тэрыторыях заселеных нацыянальнымі меншасьцямі. Нягледзячы на розныя назвы, штаты і правінцыі нічым не адрозьніваюцца (штаты ня маюць ніякай аўтаноміі).

М’янмскія штаты:

М’янмскія правінцыі:

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М’янма мяжуе з Індыяй (1463 км) і Банглядэшам (193км) на захадзе, Кітаем (2185 км) на паўночным усходзе, з Лаосам (235 км) на ўсходзе і Тайляндам (1800 км) на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага захаду мае выхад да Бэнгальскай затокі, затокі Маўтама і Андаманскага мора. Плошча краіны разам з выспамі складае 678 тыс. км², даўжыня берагавой лініі — 1930 км.

Асноўныя рэкі М’янмы: Іравадзі, Мэконг, Салуін, Сітаўн і Чындуін. Самае вялікае возера краіны — возера Інле на Шанскім нагор’і.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М’янма была адной з самых багатых краін Паўднёва-Ўсходняй Азіі, але цяпер адносіцца да адных з самых бедных краінаў сьвету. Асноўнай праблемай эканомікі зьяўляецца адсутнасьць адпаведнай інфраструктуры. Чыгуначныя каляіны ў гаротным стане, яны не рамантаваліся ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў. У сельскай мясцовасьці адсутнічаюць дарогі зь цьвёрдым пакрыцьцём. Часта здараюцца перабоі з электрычнасьцю. Частка прыватных прадпрыемстваў належыць арміі.

Структура эканомікі выглядае наступным чынам:

Экспарт краіны складаецца ў асноўным з прадукцыі сельскай гаспадаркі: рысу і г. д. Імпарт складаецца з прадукцыі жывёлагадоўлі, лекаў, машынаў і тэхнічнага абсталяваньня, нафты.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва М’янмы складаецца з наступных нацыяў:

Па веравызнаньні насельніцтва складаецца з: будысты — 89%, хрысьціяне — 4%, мусульмане — 4%, анімісты — 1%, іншыя — 2%.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Asian Development Bank and Myanmar: Fact Sheet
  2. ^ The World Factbook
  3. ^ Правительство Мьянмы снова сменило название страны и государственные символы(рас.). Навінавы партал «Ale.by» (22 кастрычніка 2010). Праверана 22 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  М’янмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў