Сродкі масавай інфармацыі
Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі (СМІ), мас-мэдыя (па-ангельску: mass media) — сродак данясеньня інфармацыі (славеснай, гукавой, візуальнай) паводле прынцыпу шырокавяшчальнага каналу, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.
Да СМІ адносяцца:
Зь цягам часу разгляданьне СМІ як «інфармуючых» адыйшло ў мінулае: у залежнасьці ад вугла разгляданьня выкарыстоўваюцца эпітэты «забаўляльныя» і нават «фармуючыя» (грамадзкае меркаваньне). Разьвіцьцё мэханізму зваротнай сувязі, то бокнаяўнасьць фармальнай магчымасьці ўплыву ці выказваньня свайго меркаваньня з боку слухачоў, глядачоў і чытачоў надае СМІ характар не аднанакіраванай камунікацыі. У сувязі з тым СМІ у сацыялёгіі мянуюцца як «сродкі масавай камунікацыі».
Прычыны выкарыстаньня [рэдагаваць]
Да выкарыстаньня СМІ спрычыняюцца наступныя патрэбы:
- парада;
- зьмяншэньне пачуцьця асабістай небясьпекі;
- веды пра навакольны сьвет;
- падтрымка сваіх поглядаў;
- разуменьне жыцьцёвых абставінаў;
- спагада;
- грамадзкая сувязь;
- замяшчэньне грамадзкай сувязі;
- супольнасьць зь іншымі — ўзаемападтрымка й салідарнасьць;
- уцёкі ад турботаў;
- стварэньне сьвету мрояў;
- баўленьне часу;
- зьняцьцё пачуцьцёвай напружанасьці;
- плянаваньне часу[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Алесь Анціпенка Аўдыторыі мэдыяў: актыўныя альбо пасыўныя ўспрымальнікі інфармацыі?. Беларускі Калегіюм. Праверана 27 сакавіка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сродкі масавай інфармацыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў