Катар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
دولة قطر
Dawlat Qatar
Сьцяг Катару Герб Катару
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Катару
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Доха
Найбуйнейшы горад Доха
Урад канстытуцыйная манархія
Шэйх Хамад бін Каліфа Аль Тхані
 Хамад бін Джасэм бін Ябр Аль Тхані
Плошча
 - Агульная
 - % вады
164-е месца ў сьвеце
11 437 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
158-е месца ў сьвеце
841 000
74/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
102 месца ў сьвеце
25,01 млрд.$
31 397 $
Валюта Катарскі рыял (QAR)
Часавы пас
 - улетку
UTS (UTC+3)
+3 (UTC)
Незалежнасьць
ад Бахрэйну
3 верасьня 1971
Дзяржаўны гімн «As Salam al Amiri»
Аўтамабільны знак QA
Дамэн верхняга ўзроўню .qa
Тэлефонны код +974


Катар (па-арабску: قطر), дзяржава Катар(دولة قطر) – краіна разьмешчаная ва ўсходняй частке Арабскай паўвыспы на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Мяжуе з Саудаўскай Арабіяй.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя згадкі пра Катар адносяцца да 2 ст. да Н.Хр. У 7 ст. мясцовыя плямёны прынялі іслам і ўвайшлі ў склад Арабскага Халіфата. Катар у розныя часы знаходзіўся пад уладай партугальцаў, пэрсаў, туркаў. У 1756 яго захапіў арабскі род Халіфа, які ў 1783 падпарадкаваў сабе таксама Бахрэйн. У далейшым улада перайшла ў рукі шэйха Мухамада з клана Тані – заснавальніка кіруючай цяпер у Катары дынастыі. З 1871 да 1913 Катар фармальна знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі, а ў 1916 стаў пратэктаратам Вялікабрытаніі. У 1939 знойдзеныя радовішчы нафты, яе здабыча і экспарт пачаліся ў 1949.

У верасьні 1971 эмірат абвесьціў незалежнасьць. Нацыянальнае свята адзначаецца 18 сьнежня (18 сьнежня 1878 - дата прыходу да ўлады заснавальніка катарскай дзяржавы - Джасэма Бэн Мухамада Бэн Тані).

[рэдагаваць] Палітыка

Катар – абсалютная манархія. Улада ў краіне належыць эміру Хамаду Бэн Халіфе Аль Тані (з чэрвеня 1995) і перадаецца па спадчыне ўнутры кіруючай сям'і. Эмір зьяўляецца таксама міністрам абароны і галоўнакамандуючым. Заступнік эміра і спадчыньнік пасаду – трэці сын эміра шэйх Тамім Бэн Хамад Аль Тані (з жніўня 2003). Кіраўніку дзяржавы належыць як заканадаўчая, так і выканаўчая ўлада. Выканаўчая галіна ўлады прадстаўленая таксама ўрадам на чале з прэм'ер-міністрам – Хамадам Бэн Джасэмам Аль Тані (з красавіка 2007), які таксама ўзначальвае МЗС Катара зь верасьня 1992. Віцэ-прэм'ер - міністар энэргетыкі і прамысловасьці Абдала Бэн Хамад аль-Атыйя.

У цяперашнім аднапалатным Кансультацыйным савеце – 35 чальцоў, прызначаных эмірам. Яго рашэньні маюць рэкамэндацыйны характар. Старшыня – Мухамад Бэн Мубарак аль-Хулейфі. З 1970 дзейнічала часовая канстытуцыя (з папраўкамі 1972). У красавіку 2003 падчас рэфэрэндуму быў прыняты праект новай канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу ў чэрвені 2005.

Асноўнай крыніцай заканадаўства зьяўляецца шарыят. У 2004 сьвецкія і шарыяцкія суды рэарганізаваныя ў адзіную судовую сыстэму, якая складаецца ў цяперашні час з судоў першай інстанцыі, апэляцыйнага і касацыйнага судоў. Прынятыя новыя КК, КПК, зьменены кодэкс па грамадзянскіх і гандлёвых справах.

У Катары захоўваецца кланавая сыстэма. Кіруючы клан Аль Тані налічвае каля 3,5 тыс. чал., разам з пабочнымі галінамі – да 20 тыс. У 2000 інстытуцыялізаваны Савет кіруючай сям'і з 12 чалавек (узначальваецца эмірам). Новая канстытуцыя замацавала перадачу ўлады ў Катары шляхам атрыманьня ў спадчыну па лініі кіруючага клана Аль Тані. Іншыя ўплывовыя сем'і (Міснад, Атыйя, Хулейфі, Румэйхі, Манаа, Мэры, Манай і інш.) прадстаўленыя ў кіраўніцтве краіны і буйным бізнэсе.

Унутрыпалітычнае становішча характарызуецца стабільнасьцю. У 2004 з выгнаньня вярнуўся бацька цяперашняга эміра шэйх Халіфа, у 2005 вызвалены з зьняволеньня стрыечны брат эміра, які абвінавачваўся ў спробе дзяржперавароту ў 1996.

Разьвіваецца працэс грамадзкай мадэрнізацыі. Абнаўляецца заканадаўчая база, прайшлі чарговыя выбары ў Цэнтральную муніцыпальную раду. Колькасьць электарату складае каля 25 тыс. чал. У 2003 упершыню ў гісторыі Катара жанчына атрымала пост міністра, у 2005 жанчына была прызначаная рэктарам Катарскага унівэрсытэта.

У 2004 прыняты закон, які дазволіў стварэньне прафсаюзаў і правядзеньне дэманстрацыяў (пакуль фактычна ня дзейнічае з-за адсутнасьці мэханізму яго рэалізацыі). Палітычныя партыі ў Катары па-ранейшаму забароненыя.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Краіна падзелена на 10 муніцыпалітэтаў (баладыятаў):

[рэдагаваць] Геаграфія

Паверхня краіны мае нізінны характар (вышыня над узроўнем мора каля 50-100 м), большасьць паверхні – пустэльні (на паўночным усходзе невялікія балоты). Клімат трапічны, выключна сухі. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 17°C у студзені да 34–37°C у жніўні. сярэднегадавая сума ападкаў складае каля 80 мм. Эпізадычныя дажджы ідуць ад сьнежня да лютага. Характэрна поўная адсутнасьць азёраў. Расьліннасьць пустэльная.

[рэдагаваць] Эканоміка

Асноўны прыбытак краіны складаецца ў выніку здабычы і продажу нафты і прыроднага газу. Але прамысловасьць краіны арыентавана не толькі на іх здабычу але і пераапрацоўку. Так сама вядзецца актыўная здабыча жалезнай руды. Сельскагаспадарчыя раёны складаюць 4,8% паверхні краіны. Шырокае ўжываньне арашальных тэхналёгій спрыяе высокім ураджаям садавіны і гародніны. Моцнае разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Але ня гледзячы на гэта большая частка харчовых тавараў імпартуецца з-за мяжы. Катар зьяўляецца важным банкаўскім цэнтрам Блізкага Ўсходу.

Крана мае шырокую дарожную сетку, водны і паветраны транспарт. Краіна забясьпечвае сацыяльную дапамогу грамадства, бясплатную адукацыю для ўсіх грамадзянаў. У выніку абмежаванай колькасьці месцаў у вышэйшых навучальных установах краіны, значная колькасьць маладых людзей вучыцца за мяжой.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Этнічныя групы:

Рэлігійныя групы:

Афіцыйныя мовы: арабская (афіцыйная), ангельская. Прырост насельніцтва – 2,61%. Сярэдняя працягласьць жыцьця – 73,67 гадоў.

Узроставая структура:

  • 0-14 гадоў – 23,7%
  • 15-64 гадоў – 72,9%
  • Болей 65 гадоў – 3,4%

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Асабістыя прылады
На іншых мовах