Аман
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| سلطنة عُمان Sulṭanat ʿUmān |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | арабская | ||||
| Сталіца | Маскат | ||||
| Найбуйнейшы горад | Маскат | ||||
| Урад | Абсалютная Манархія Кабус бін Саід Аль Саід |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
84-е месца ў сьвеце 212.460 км² нязначна |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
140-е месца ў сьвеце 2.567.000 14/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
85-е месца ў сьвеце $40.14 млрд $13.400 |
||||
| Валюта | Рыял (OMR) |
||||
| Незалежнасьць - Дата |
ад Злучанага Каралеўства 1971 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Нашыд ас-Саляям ас-Сультані» | ||||
| Аўтамабільны знак | OM | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .om | ||||
| Тэлефонны код | +968 | ||||
Сультанат Аман альбо Аман — краіна на паўднёвым усходзе Азіі, мяжуе з Саудаўскай Арабіяй, Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, Емэнам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Аман у яго сучасных межах аб'ядноўвае былы султанат Маскат і імамат Аман, над якімі ў пачатку 19 ст. усталявала свой кантроль Вялікабрытанія. У 1913 імамат Аман абвясьціў сябе незалежным ад султанату Маскат. Беспасьпяховая для Маската і брытанцаў сямігадовая вайна супраць імамата завяршылася падпісаньнем у 1920 Сібскага мірнага дагавора, які зацьвердзіў аўтаномію Амана. У 1955 пры непасрэднай дапамозе брытанцаў войска султанату Маскат акупіравалі імамат Аман. 23 ліпеня 1970 у выніку палацавага перавароту да ўлады прыйшоў султан Кабус Бэн Саід, які скінуў свайго бацьку султана Саіда Бэн Цеймура. З жніўня 1970 краіна атрымала афіцыйную назву – Султанат Аман.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Унутранная палітыка
Аман – абсалютная манархія. Першая канстытуцыя (Асноўны Закон) Амана прынятая 6 лістапада 1996. З 1970 главой дзяржавы зьяўляецца султан Кабус Бэн Саід Аль Саід (нар. 18 лістапада 1940), які валодае ўсёй паўнатой заканадаўчай і выканаўчай улады, сумяшчае пасты старшыні ўрада, міністра замежных спраў, абароны і фінансаў. У склад урада ўваходзяць 29 міністраў. Курыруюць яго працай віцэ-прэм'ер прынц Фахд Аль Саід, асабісты прадстаўнік султана Сувэйні Аль Саід і генэральны сакратар урада Халід Аль-Бусаідзі.
У 1997 заснаваны дарадчы орган - Савет Амана («Маджліс Аман»), які складаецца з двух палат: ніжняй – Кансультатыўнага савета («Маджліс аш-Шура»), і верхняй - Дзяржсавета («Маджліс ад-Дауля»).
Савет Амана мае кансультатыўна-дарадчы статус і ня можа выступаць самастойна з заканадаўчымі ініцыяты, у т.л. у азначэньні стратэгіі разьвіцьця сыстэмы адукацыі, аховы здароўя і г.д. У рамках пасоўваньня курсу палітычных рэформ у краіне прадугледжваецца паэтапнае пашырэньне яго паўнамоцтваў.
Старшыня і члены Дзяржсавета прызначаюцца ўказам султана тэрмінам на тры гады з магчымым падаўжэньнем. Склад палаты стала пашыраецца. У новым скліканьні ў яго ўвайшлі 70 дэпутатаў (прызначаныя ў лістападзе 2007). Старшыня – Ях’я Бэн Махвуз Аль-Манзеры.
У склад Кансультатыўнага савета ўваходзяць 84 дэпутаты, якія прадстаўляюць розныя раёны (вілайеты) і абіраюцца шляхам прамога галасаваньня на чатыры гады. У ключавыя функцыі палаты ўваходзіць разгляд праектаў законаў, занясеньне прапаноў па ўдасканаленьні наяўнага заканадаўства, удзел у падрыхтоўцы праекту бюджэту і пяцігадовых планаў разьвіцьця, падрыхтоўка рэкамендацый па сацыяльна-эканамічным пытаньням. Паседжаньні праходзяць чатыры разу ў год. У члены савета можа балатавацца любы падданы Султанату старэйшы за 21 год па-за залежнасьцю ад полу. Да ўдзелу ў выбарах дапускаюцца ўсё аманцы, якія дасягнулі ўзросту 21 год, акрамя вайскоўцаў і супрацоўнікаў сьпецслужбаў. У кастрычніку 2007 адбыліся выбары ў Кансультатыўны савет 6-га скліканьня (першыя ўсеагульныя выбары адбыліся ў 2003). Цяперашні старшыня - шэйх Ахмед Бэн Мухамед Аль-Ісаіі (з 1 студзеня 2008 прызначаны на гэты пост дэкрэтам султана).
Палітычныя партыі, прафсаюзы, любыя грамадскія аб'яднаньні палітычнага толку, у т.л. праваабарончыя, забароненыя.
Унутрыпалітычнае становішча ў Амане характарызуецца стабільнасьцю. У краіне адсутнічае сыстэмная апазіцыя, дзейнасьць палітычных партый і прафсаюзаў забароненая законам. Улады праводзяць гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку, выкарыстоўваючы прыбыткі ад экспарту энэрганосьбітаў, што дазваляе прыцягнуць падтрымку кіруючаму рэжыму з боку большасьці насельніцтва краіны і пазьбегнуць узьнікненьні сацыяльнай напружанасьці ў грамадстве. Кіраўніцтва Амана прадпрымае неабходныя меры для процідзеяньня пагрозе міжнароднага тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму.
[рэдагаваць] Зьнешняя палітыка
У зьнешняй палітыцы Султанат Аман імкнецца праводзіць гнуткі, збалянсаваны курс, у апошнія гады прадпрымае высілкі па пашырэньні і дывэрсыфікацыі міжнародных гандлёва-эканамічных сувязяў.
Член ААН (з 1971), ЛАД (з 1971), АІК (1972), ДН (1973). Аман зьяўляецца сузаснавальнікам ССАДПЗ (1981) і АРСІО (1997 г.). У АПЕК і ААПЕК мае статус назіральніка. Падтрымлівае дыпляматычныя адносіны з 143 дзяржавамі.
Аман нязьменна выступае за захаваньне ключавой ролі ААН у міжнародных справах, падвышэньне яе эфэктыўнасьці, чаму, па меркаваньні аманцаў, магло бы спрыяць структурнае рэфармаваньне арганізацыі пры абавязковым уліку інтарэсаў краін, якія разьвіваюцца.
Прыярытэтам у зьнешняй палітыцы ўрада султана Кабуса застаюцца адносіны с краінамі ССАДПЗ. Аман падтрымлівае далейшае пашырэньне інтэграцыйных працэсаў на прасторы Савета супрацоўніцтва, займаючы пры гэтым адмысловую пазыцыю па шэрагу пытаньняў. У траўні 2007 Аман прыняў рашэньне аб выхадзе зь перагаворнага працэсу па ўвядзеньні адзінай валюты краінамі ССАДПЗ, дыстанцырываўся ад прапановы па рэфармаваньні ўзброеных сіл Савета.
Гістарычна цесныя сувязі склаліся ў Амана з ЗША і Вялікабрытаніяй. Найболей важным іх складнікам зьяўляецца ваенна-палітычнае супрацоўніцтва. Аманское кіраўніцтва падпісала дамовы аб супрацоўніцтве ў вобласьці бясьпекі з ЗША (дагавор 1981) і Вялікабрытаніяй (дагавор 1970). У адпаведнасьці з двухбаковым дагаворам Вашынгтон мае права на разьмяшчэньне ў Амане абмежаванага кантынгенту ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл: выспа Масіра (база ВМС і ВПС), г. Тумрэйт (база ВПС), г. Сіб (база ВПС), г. Салала (база сухапутных сіл), г. Хасаб (РЛС сачэньня за суднаходствам у Армузскім праліве).
Важным вектарам зьнешняй палітыкі Амана застаецца эўрапейскі напрамак.
Стратэгічным напрамкам дзейнасьці аманской дыпляматыі зьяўляецца ўмацаваньне і пашырэньне палітычных і гандлёва-эканамічных адносін зь Іранам. Аман ацэньвае разьвіцьцё Іранам мірнай ядзернай праграмы як суверэннае і неад'емнае права Тэгерана. Тут не падтрымліваюць пазіцыю Захаду аб ваеннай скіраванасьці іранскага імкненьня па разьвіцьці мірнага атама. У Амане лічаць, што ключом да дазволу дадзенай праблемы зьяўляецца палітыка-дыпляматычнае рашэньне дадзенай праблемы.
У сфэры адмысловай увагі Султанату находзіцца ўзаемадзеяньне с краінамі арабскага сьвету. Традыцыйна цесныя шматпланавыя адносіны Аман падтрымлівае зь Індыяй і Пакістанам. У апошні час актыўна разьвіваюцца адносіны са краінамі АТР — пераважна з Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Японіяй.
Султан Кабус - адзін зь нешматлікіх арабскіх лідэраў, якія падтрымалі Кэмп-Дэвідскія дамовы 1978. Аман выступае за аднаўленьне перагаворнага працэсу і ўсёабдымнае і справядлівае ўрэгуляваньне на Блізкім Усходзе на аснове палажэньняў «дарожнай карты», адпаведных рэзалюцый СБ ААН і арабскай мірнай ініцыятывы. У Амане добра рэагуюць на ідэю правядзеньня міжнароднай канфэрэнцыі па блізкаўсходнім урэгуляваньні.
Аман выказваецца ў карысць захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і аднаўленьне ўсёй паўнаты нацыянальнага сувэрэнітэту ў Іраку. Тут заклікаюць да рэалізацыі ідэі нацыянальнага прымірэньня і стабілізацыі сытуацыі ў сфэры бясьпекі ў краіне.
Аманскае кіраўніцтва спадзяецца на скарэйшае дасягненьне міжэтнічнай і міжканфэсійнай згоды ў Ліване.
Аман - удзельнік большасьці ўнівэрсальных міжнародных канвэнцый па барацьбе з тэрарызмам, прыхільнік рэжыму нераспаўсюджаньня ЗМЗ.
[рэдагаваць] Геаграфія
[рэдагаваць] Адміністратыўны падзел
Адміністрацыйна Султанат падзелены на 5 акруг: Дахілійя, Батына, Вуста, Шаркійя, Захіра і 4 губернатарствы: Маскат, Мусандам, Дофар і Бурэймі (заснаванае ў кастрычніку 2006), якія складаюцца з раёнаў (вілайетаў), агульны лік якіх 61. Адміністрацыйныя адзінкі узначальваюць прызначаныя султанам губернатары і валі (кіраўнікі вілайетаў).
[рэдагаваць] Эканоміка
З 1975 эканоміка краіны разьвіваецца на аснове пяцігадовых плянаў. За 2007 рэальны прырост СУП склаў 8,3%, аб'ём СУП дасягнуў 39,8 млрд. дал. ЗША. Прыбыткі на душу насельніцтва за 2007 склалі 15,6 тыс. дал.
Аснову эканомікі складае нафтаздабываючая і газавая галіны. Агульныя запасы нафты складаюць каля 4 млрд. бар. На долю паліўна-энэргетычнага сэктара прыходзіцца каля 80% экспарту і 40% СУП. Захоўваецца тэндэнцыя да паніжэньня аб'ёмаў нафтаздабычы, што выклікана зьбядненьнем радовішчаў. У сярэднім за 2007 яна склала каля 700 тыс. бар. у суткі, скараціўшыся на 5,5% у параўнаньні з 2006.
Абмежаванасьць і зьбядненне запасаў нафты (4 млрд. бар. па прагнозах хопіць прыкладна на 15-20 гадоў) падштурхоўвае ўрад да разьвіцьця газавага сектара і стварэньню прамысловых прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць газ. Пацьверджаныя запасы прыроднага газу ў Амане дасягаюць 650 млрд. куб. м. За 2007 адзначаўся рост здабычы прыроднага газу на 6% да 27,6 млрд. куб. м. У перыяд 2006 – 2010 урад плануе выдаткаваць 11,7 млрд. дал. ЗША для росту нафта- і газаздабычы.
Вялікая ўвага ўрадам краіны надаецца разьвіцьцю ненафтагазавых сэктараў эканомікі, першым чынам сельскай гаспадаркі і рыбалоўства, доля якіх складае меней 2% ад СУП. Аднак у цэлым пляны ўлад па дыверсыфікацыі эканомікі пакуль застаюцца далёкай перспэктывай. З 2003 дзейнічае дзяржаўная праграма па разьвіцьці турыстычнага сэктара, аднак яго доля ў СУП не перавышае 1,5%. Хоць за 2007 быў адзначаны рост ненафтавых галін прамысловасьці (17%), іх доля ў СУП усё яшчэ застаецца малаважкай (11%). У паўночных раёнах вядзецца здабыча медзі, храмітаў і вапняку. Разьвіваюцца будаўніцтва, цэментавая прамысловасьць і металюргія, у прыватнасьці вытворчасьць медзі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, наладжана вытворчасьць кармоў і ўгнаеньняў.
Праграма падрыхтоўкі нацыянальных кадраў - "аманізацыя", закліканая зьнізіць высокі ўзровень беспрацоўя (15% сярод моладзі), не дае планаванай аддачы. Таму эканоміка Амана пакуль ня можа абыйсьціся без прыцягненьня замежнай працоўнай сілы (каля 850 тыс. чал., пераважна выхадцы зь Індыі, Пакістана і Банґлядэш).
Адной з асноўных эканамічных праблем Амана застаецца высокі ўзровень інфляцыі (каля 7%), рост цэнаў на спажывецкія тавары і прадукты сілкаваньня, нерухомасьць. Інфляцыйныя працэсы стымулююцца, у прыватнасьці, прывязкай мясцовай нацыянальнай валюты да даляра ЗША.
У 2007 высокія цэны на нафту забясьпечылі прафіцыт бюджэту ў памеры 4,5 млрд. дал. Расходная частка бюджэту склала 12,8 млрд.дал. ЗША. Золатавалютныя рэзэрвы Амана ў 2007 ацэньваюцца ў 6,5 млрд. дал.
Зьнешні доўг ацэньваецца ў 3,4 млрд. дол. На яго абслугоўваньне прыходзіцца парадку 5% СУП.
З буйных прадпрыемстваў вылучаецца ўведзены ў эксплюатацыю у 1982 першы нафтаперапрацоўчы завод. З пачаткам засваеньня запасаў прыроднага газу ў г. Кальхат пабудаваныя і дзейнічаюць дзьве лініі завода па звадкаваньні газу (6 млн. т. у год). Вядзецца будаўніцтва трэцяй чаргі магутнасьцю 3,3 млн. т. У 2005 пачата будаўніцтва алюмініевага камбіната ў прамысловай зоне Сахар магутнасьцю 350 тыс. т. алюмінія ў год.
Палітыка дзяржавы накіраваная таксама на пашырэньне долі прыватнага сэктара і ўдасканаленьне інвэстыцыйнага заканадаўства з мэтай прыцягненьня замежных капіталаўкладаньняў. Аб'ём замежных інвэстыцый у эканоміку Амана расьце павольна і складае ў сярэднім 300 млн. дал. у год. У лістападзе 2000 Аман стаў членам ВТО (СГА?).
Аб'ём экспарту 2007 склаў 22,6 млрд. дал. Дадатнае сальда гандлёвага балансу склала каля 11 млрд. дал. Асноўныя зьнешнегандлёвыя партнэры Амана – ААЭ, Японія, ЗША, Вялікабрытанія. Галоўныя імпарцёры аманскай нафты – Кітай, Тайлянд, Японія, Паўднёвая Карэя, Тайвань. Асноўныя артыкулы экспарту - нафта, звадкаваны газ, мэтал, тэкстыль, марожаная рыба, трапічная садавіна і гародніна, рээкспарт розных тавараў. Аман імпартуе розную тэхніку, транспартныя сродкі, гаруча-змазачныя матэрыялы, тавары шырокага спажываньня, рыс, харчаваньне, дамашняе быдла.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
У Султанаце Аман пражывае 2,65 млн. чал. (ацэнка, 2007), зь якіх аманскія падданыя складаюць ледзь больш 1,8 млн. чал. Пераважаюць нашчадкі еменских і недждыйскіх арабскіх плямёнаў, астатняя частка насельніцтва – белуджы і персы, якія перабраліся ў Султанат шмат дзесяцігоддзяў таму. У складзе насельніцтва ўзьбярэжных гарадоў прыкметную частку складаюць нашчадкі жыхароў Усходняй Афрыкі, першым чынам, Занзібара. Большасьць аманцаў (каля 75%) - адэпты ібадыцскай секты ў ісламе; прыкладна чвэрць насельніцтва – суніты. Невялікую, але досыць уплывовую суполку складаюць шыіты, якія пражываюць у асноўным на раўніне Аль-Батына.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] СМІ
Перыядычны друк выходзіць на арабскай і ангельскай мовах. Найболей масавыя тыражы маюць штодзённыя газэты «Аль-Ватан» (арабскай - 40 тыс. асобн.), «Абсэрвэр» (ангельскай - 30 тыс. асобн.), «Аман» (арабскай - 20 тыс. асобн.) і «Таймс оф Аман» (ангельскай - 30 тыс. асобн.), «Аман Трыбьюн» (на ангельскай мове, - 25 тыс. асобн.). Прынятыя султанам і ўрадам дэкрэты і ўказы публікуюцца ў афіцыйнай газэце «Аль-Джарыда Ар-Расмійя» на арабскай мове. У Маскаце находзяцца дзяржаўныя Інфармацыйнае агенцтва Амана, Радыё Султанату Аман (вяшчае з 1970) і Тэлебачаньне Амана (працуе з 1975).
[рэдагаваць] Узброеныя сілы
Узброеныя сілы карыстаюцца рэпутацыяй досыць баяздольных сіл у Савет супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персыдскай затокі ССАГПЗ, другіх пасьля Саудаўскай Арабіі. Колькасьць узброеных сіл, якія камплектуюцца на кантрактнай аснове, па дадзеных на 2006 складае парадку 50 тыс. чал. У склад рэгулярнага султанскага войска ўваходзяць тры віды войскаў: сухапутныя войскі, ВПС і ВМС, а таксама султанская гвардыя. Да іншых ваенізаваных фарміраваньняў адносяцца султанская паліцыя, служба бясьпекі, берагавая ахова ў відзе корпусу марской паліцыі.
У 1996 створаны Савет абароны на чале з султанам. У яго ўваходзяць: міністр па справах султанскага двара (курыруе працу сьпецслужб), генэральны інспэктар паліцыі і мытні, галоўнакамандуючыя відаў войскаў і султанскай гвардыі, а таксама глава Службы ўнутранай бясьпекі.
[рэдагаваць] Рознае
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |
