Тайлянд
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ราชอาณาจักรไทย Ratcha Anachak Thai Каралеўства Тайлянд |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: Phleng Chat | |||
| Афіцыйная мова | Тайская | ||
| Сталіца | Банкок | ||
| Найбуйнейшы горад | Банкок | ||
| Урад | канстытуцыйная манархія Бхумібол Адул'ядэй Сураюд Чуланонт |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
50-е месца ў сьвеце 514 000 км² 0,4 |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
20-е месца ў сьвеце 62 828 706 122/км² |
||
| СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
21 месца ў сьвеце 585,9 млрд.$ 9 100 $ |
||
| Валюта | Бат (THB) |
||
| Часавы пас - улетку |
DST +7 (UTC+7) |
||
| Незалежнасьць - |
- | ||
| Дзяржаўны гімн | ««Phleng Sansoen Phra Barami»» | ||
| Аўтамабільны знак | TH | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .th | ||
| Тэлефонны код | +66 | ||
Тайлянд (Каралеўства Тайлянд) — краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, мяжуе з Лаосам і Камбоджай на ўсходзе, з Малайзіяй на поўдні і М'янмай і Андаманскім морам на захадзе. Афіцыйная назва краіны да 11 траўня 1947 года была “Сыям”. Слова тхаі (ไทย) па-тайску азначае “свабода”.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Тайлянд падзелены на 75 правінцый (จังหวัด, «чангват») і адну муніцыпальную акругу – сталіцу Банкок («крунг тхеп маха накхон» (Krung Thep Maha Nakhon)). Кожная правінцыя падзелена на раёны – усяго налічваецца 796 раёнаў (อำเภอ, «ампхе» (amphoe)), 81 падраёнаў (กิ่งอำเภอ, «кінгампхе» (king amphoe)) і 50 гарадзкіх раёнаў Банкоку (เขต, кхет (khet)). У кожнай правінцыі ёсьць цэнтральны раён (อำเภอเมือง, «ампхемыанг» (amphoe mueang).
У Банкоку раёны горада маюць назву кхет (เขต), якія падзяляюцца на квэнгі.
[рэдагаваць] Геаграфія
Тайлянд – дзяржава разьмешчаная ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на паўвыспах Індакітай і Малака, с захаду мае выхад да ўзьбярэжжа Андаманскага мора з усходу да Сыямскага і Паўднёва-Кітайскага мора. Тэрыторыя краіны выцягнутая з поўначы на поўдзень (адлегласьць ад самай паўночнай кропкі да самай паўднёвай – 1860 км). Дзякуючы цэнтральнаму разьмяшчэньню ў Паўднёва-Усходняй Азіі і самай вялікай працягласьці сярод краінаў рэгіёну з поўначы на поўдзень, Тайлянд мае самы разнастайны ў рэгіёне клімат, ураджаі асноўных сельскагаспадарчых культураў зьбіраюцца некалькі разоў на год, а турыстычны сэзон пераходзіць з адной кліматычнай зоны ў другую, робячы Тайлянд краінай прыдатнай для турызму увесь год.
Лясы займаюць 10% тэрыторыі краіны: на поўначы трапічныя лістападныя, на поўдні - трапічныя вечназялёныя.
[рэдагаваць] Эканоміка
Каля 40% працаздольнага насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы, вырошчваючы рыс, кукурузу і цукровы трысьнёг.
Экспарт Тайлянду кіруецца ў асноўным у Эўропу і Паўночную Амэрыку і складаецца з рысу, волава і электратэхнічнага абсталяваньня. Вялікую ролю ў эканоміцы краіны займае турызм.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Згодна з апошнім перапісам насельніцтва 2000 году, каля 75% насельніцтва складаюць тайцы, 14% - кітайцы. Ёсьць вялікая абшчына малайцаў, якія жывуць у асноўным на поўдні краіны.
Тайлянд – краіна даволі аднародная па веравызнаньню: 94,6% насельніцтва – буддысты, 4,6% - мусульмане, 0,7% - хрысьціяне.
Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца тайская мова.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |