Ватыкан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Ватыкан
Status Civitatis Vaticanæ
Stato della Citta del Vaticano
Сьцяг Ватыкану Герб Ватыкану
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Inno e Marcia Pontificale»
Месцазнаходжаньне Ватыкану
Афіцыйная мова Лаціна, італьянская
Сталіца Ватыкан
Форма кіраваньня
Папа рымскі
Дзярж. сакратар
Губэрнатар
Абсалютная тэакратычная манархія
Бэнэдыкт XVI
Тарчызіё Бэртоне
Эдмунд Шока
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
233-е месца ў сьвеце
0,44 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
220-е месца ў сьвеце
826
1877/км²
Канфэсійны склад каталікі (100%)[1]
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Італіі

11 лютага 1929
Аўтамабільны знак V
Дамэн верхняга ўзроўню .va
Тэлефонны код +379
Мапа Ватыкану

Ватыкан (па-італьянску: Stato della Città del Vaticano) — незалежная дзяржава–горад і цэнтар Рымска-каталіцкай царквы, рэзыдэнцыя яе главы — папы рымскага. Знаходзіцца ў заходняй частцы Рыму. Тэрыторыя — 0,44 км². У Рыме й яго ваколіцах Ватыкану таксама належаць тры саборы (у імя найсьв. Панны Марыі, сьв. Іаана Латэранскага і сьв. Паўла па-за Сьценамі), шэраг палацаў і вілаў агульнай плошчай 0,7 км². Паблізу Рыму ў замку Кастэль-Гандольфа знаходзіцца летняя загарадная рэзыдэнцыя папы рымскага.

Ватыкан, па сутнасьці, ня мае свайго сталага насельніцтва. На яго тэрыторыі пражывае Папа, кіраўнікі Рымскай курыі, службоўцы ватыканскіх установаў, вайскоўцы Папскай швайцарскай гвардыі. Паводле зьвестак на 2004 год, у ватыканскіх установах працуе каля трох тысяч супрацоўнікаў, зь якіх маюць рэлігійны сан 1300 чалавек. Ватыканскае грамадзянства носіць адміністрацыйны характар. У пэрыяд свайго знаходжаньня на службе ватыканскім супрацоўнікам падаецца падданства Сьвятога Прастолу, а ў выпадках паездак за мяжу (за межы Італіі) выдаюцца службовыя або дыпляматычныя пашпарты Сьвятога Прастолу. Афіцыйныя мовы — лаціна (у паўсядзённым жыцьці на ёй амаль ніхто не гаворыць і яна выкарыстоўваецца выключна ў афіцыйных друкаваных дакумэнтах Ватыкану і падчас набажэнстваў). У дыпляматычнай перапісцы выкарыстоўваецца француская. Паўсядзённымі й гутарковымі па частаце ўжываньня зьяўляюцца італьянская, гішпанская, ангельская, нямецкая й француская мовы. Грашовая адзінка — эўра. Папская дзяржава па дагаворы з урадам Італіі ў абмежаваных маштабах чаканіць таксама ўласную манэту — ватыканскі эўра, прызначаны ў асноўным для нумізматаў.

Галоўнымі афіцыйнымі сьвятамі зьяўляюцца — дзень абраньня актуальнага Папы, Каляды й Вялікдзень.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Гістарычна цяперашні Ватыкан стаў спадчыннікам Папскай вобласьці. У 756 годзе франскі кароль Піпін Кароткі (бацька Карла Вялікага) у выніку супрацьборства з лангабардамі й бізантыйцамі падарыў Папу Стэфану II Рым і некалькі правінцыяў у цэнтральнай Італіі, што склала гістарычнае ядро Папскай дзяржавы, так званай «спадчыны сьв. Пятра». Ватыкан на сёньняшні дзень зьяўляецца самым старым дзяржаўным утварэньнем. Інстытуты яго дзяржаўна-царкоўнай улады наўпрост ўзыходзяць да Рымскай імпэрыі. Папская дзяржава спыніла сваё існаваньне 20 верасьня 1870 году, калі войскі караля Эмануіла II Савойскага падчас завяршэньня аб’яднаньня краіны ўвайшлі ў «вечны горад» і абвясьцілі яго сталіцай Італіі. Папа катэгарычна не пагадзіўся з гвалтоўным захопам Рыму і не прызнаў яго анэксію. Паўстала «рымскае пытаньне».

Пасьля працяглага пэрыяду непаразуменьня паміж урадам Італіі й Сьвятым Прастолам бакі пайшлі на ўрэгуляваньне адносін. 11 лютага 1929 году былі падпісаныя т. зв. Латэранскія дагаворы (Канкардат), паводле якіх прызнавалася сувэрэннасьць ватыканскай дзяржавы. У 1984 годзе Італія і Ватыкан падпісалі новы Канкардат. У адрозненьне ад папярэдняга, паводле якога каталіцызм афіцыйна аб’яўляўся дзяржаўнай рэлігіяй, новы канкардат надае італьянцам фармальна поўную волю выбару рэлігіі.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Дзяржаўны лад

З пункта погляду дзяржаўнага ладу Ватыкан — абсалютная тэакратычная манархія. Глава дзяржавы — папа рымскі. У выпадку яго адсутнасьці або сьмерці бягучымі справамі Ватыкану кіруе камерленг Сьвятой Рымскай царквы, выконваючы роля месцаназіральніка ў папярэдні выбарам новага Папы пэрыяд. Папу належыць вярхоўная заканадаўчая, выканаўчая й судовая ўлада. У яго кампэтэнцыю ўваходзіць прэзэнтацыя Ватыкану ў міжнародных адносінах, заключэньне, ратыфікацыя й дэнансацыя міжнародных дагавораў й канкардатаў, прыём дыпламатычных прадстаўнікоў і прызначэньне прадстаўнікоў Ватыкану ў іншых краінах. Папа абіраецца пажыцьцёва калегіяй кардыналаў. Абраньне зьдзяйсьняецца на канклаве (лац. «пад ключом») зь ліку кардыналаў шляхам таемнага галасаваньня большасьцю ня меней за 2/3 галасоў.

Вышэйшыя кансультатыўныя органы: Сусьветны сабор Рымска-каталіцкай царквы, Калегія кардыналаў і Біскупскі сінод.

Сусьветны (або Ватыканскі) сабор склікаецца пэрыядычна раз у некалькі дзясяткаў гадоў для абмеркаваньня найболей важных царкоўных праблем. Апошні сабор склікаўся ў 19621965 гадах (21 Сусьветны або Ватыканскі сабор).

Калегія кардыналаў — дарадчы орган пры Папе — зьбіраецца для абмеркаваньня найболей важных царкоўных справаў і для выбараў Папы. Падчас абраньня пантыфіка ў калегіі (канклаве) могуць удзельнічаць толькі кардыналы маладзей за 80 гадоў, прызначаныя Папам пажыцьцёва. Так, зь цяперашніх 189 кардыналаў 174 прызначаныя Янам Паўлам II. Каля 1/3 кардыналаў уваходзяць у склад Рымскай курыі (урад Ватыкану), дзе засяроджанае практычнае кіраўніцтва рэлігійнай, палітычнай і эканамічнай дзейнасьцю Ватыкану. У склад Рымскай курыі ўваходзяць Дзяржаўны сакратарыят, 9 кангрэгацыяў (духоўныя ведамствы), 3 трыбуналы, 12 папскіх радаў і камісіяў, іншыя ведамствы. Дзяржсакратаром (прэм’ер-міністрам) са сьнежня 1990 году зьяўляецца кардынал, італьянец па нацыянальнасьці А. Садана.

[рэдагаваць] Зьнешняя палітыка

Сьвяты Прастол падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 178 дзяржавамі. Роля Ватыкану ў міжнароднай палітыцы, яго ўплыў у сьвеце грунтуюцца на вялізнай колькасьці вызнаўцаў-каталікоў — 1,1 млрд чал. Правадыром яго палітыкі зьяўляецца каталіцкае духавенства (1,9 млн манахаў і каля 0,5 млн сьвятароў), каля 2 тыс. манаскіх ордэнаў, найболей буйнымі зь якіх зьяўляюцца ордэны езуітаў (26 тыс.), францысканцаў (45 тыс.), салезіянцаў, капуцынаў, бэнэдыктынцаў, дамініканцаў.

Ватыкан дзейнічае таксама праз т. зв. сьвецкія каталіцкія арганізацыі: прафсаюзныя, культурныя, моладзевыя, жаночыя і іншыя. Значная колькасьць з гэтых арганізацыяў уваходзяць у канфэрэнцыю міжнародных каталіцкіх арганізацыяў, праца якіх каардынуецца Дзяржаўным сакратарыятам Ватыкану. Пад пэўным уплывам Ватыкану знаходзяцца клерыкальныя палітычныя партыі ў розных краінах сьвету.

У апошні час роля, якую гуляе Ватыкан у міжнародных адносінах стала значней, асабліва на фоне росту ліку глабальных праблем, якія закранаюць інтарэсы ўсяго чалавецтва. Гэтаму шмат у чым спрыяў Ян Павал II, усталяваныя ім асабістыя кантакты са шматлікімі значнымі дзяржаўнымі дзеячамі. Ён з прыкметным палітычным рэзанансам рабіў рэгулярныя паездкі па сьвеце — падлічана, што Ян Павел II за гады свайго пантыфікату падчас падарожжаў праехаў агульную адлегласьць роўную чатыром адлегласьцям ад Зямлі да Месяца.

Кіраўніцтва Ватыкану ўдзельнічае ў рашэньні ключавых міжнародных праблем, уключаючы ліквідацыю зброі масавага зьнішчэньня, урэгуляваньне рэгіянальных канфліктаў, ахове навакольнага асяродзьдзя. У цэнтры ўвагі Ватыкану — праблемы сьвету, які разьвіваецца (адсталасьць, бедната, голад і галеча, беспрацоўе). Таму не выпадкова, што большасьць сваіх паездак Ян Павел II здзейсьніў у Азію, Афрыку і Лацінскую Амэрыку. Ватыкан унёс значны ўклад у пачатак і паступальнае развіцьцё агульнаэўрапейскага працэсу. Ён выяўляе значную цікавасць да блізкаўсходняга мірнага працэсу, да пытаньня аб статусе Ерусаліму, а таксама да ўрэгуляваньня сітуацыі ў Іраку і ў іншых канфліктных зонах плянэты.

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Эканоміка

Ватыкан мае тры асноўныя крыніцы прыбыткаў: Інстытут рэлігійных справаў (ІОР — фактычна, ватыканскі банк, бюджэт якога складае штогод некалькі млрд даляраў ЗША), ахвяраваньні вызнаўцоў і фінансавая й эканамічная дзейнасьць уласных прадпрыемстваў (у папскай загараднай рэзыдэнцыі, напрыклад, наладжана вытворчасьць шырокай гамы малочных прадуктаў пад маркай «Фаторыя Пантыфічыя»).

Сьвяты Пасад зьдзяйсняе шырокую прадпрымальніцкую дзейнасьць, у т. л. фінансавую. Валодае значнай нерухомасьцю ў Эўропе, Лацінскай Амэрыцы, супрацоўнічае зь міжнароднымі банкамі й манаполіямі. Каля 3/4 капіталаў Ватыкану ўкладзена ў Італіі. Толькі ў Італіі яму належыць 482 тыс. га апрацоўваемых плошчаў, уключаючы некалькі тысяч гектараў у раёне Рыму. Значная частка нерухомасьці «вечнага гораду» таксама належыць Ватыкану праз шэраг страхавых кампаніяў.

Групы паломнікаў, якія прыбываюць у Ватыкан з розных краін сьвету й турысты ўносяць свой ўклад (т. зв. «грош сьв. Пятра») у бюджэт Сьвятога Прастола. Штогод яго сума ў сярэднім складае каля 90 млн даляраў ЗША.

[рэдагаваць] Фінансы

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Практычна ўсё насельніцтва Ватыкана — падданныя Сьвятога Стальца (падданства Ватыкана не існуе), якія маюць пашпарт і зьяўляюцца прыслужнікамі Каталічнай Царквы.

На 31 сьнежня 2005 года з 557 падданых Сьвятога Стальца 58 — кардыналы, 293 чалавекі маюць статус духавенства й зьяўляюцца чальцамі папскіх прадстаўніцтваў, 62 — іншыя прадстаўнікі духавенства, 101 — чальцы швайцарскай гвардыі, а астатнія 43 — цывільныя. У 1983 годзе ў Ватыкане не зарэгістравана ніводнага навароджаннага. Небольш за палову, 246 грамадзянаў, захавалі сваё першае грамадзянства. Грамадзянства Ватыкану не спадкаецца й не можа быць набыта з прычыны нараджэньня ў горадзе. Яно можа быць атрымана толькі на выснове служэньня Сьвятому Стальцу й скасавана з прычыны спыненьня працоўнай дзейнасьці ў Ватыкане.

Артыкул 9 Латэранскага пагадненьня 1929 года паміж Ватыканам і Італіей паведамляе, што калі асоба перастае быць грамадзянінам Ватыкану й не мае грамадзянства любога іншай краіны, яму даецца італьянскае грамадзянства. Этнічна, большасьць з іх італьянцы, з-за выключэньнем чальцоў швайцарскай гвардыі. Да «дзённага» насельніцтва Ватыкана адносяцца таксама каля 3000 працуючых там італьянцаў, але якія жывуць па-за межамі Ватыкана.

У 2005 годзе ў Ватыкане было зарэгістравана 111 шлюбаў.

[рэдагаваць] Рэлігія

[рэдагаваць] Культура

Пры Ватыкане дзейнічаюць Папская акадэмія навук (створаная ў 1603 годзе), якая падпарадкоўваецца непасрэдна Папу і мае сваёй мэтай садзейнічаць даследаваньням у вобласці фізыкі, матэматыкі і прыродазнаўства, а таксама Папская акадэмія сацыяльных навук. Папскія акадэмікі прызначаюцца Папам зь ліку вядомых навукоўцаў у вобласьці матэматычных і прыродазнаўчых навук (Папская акадэмія навук — 78 членаў, Папская акадэмія сацыяльных навук — 40 членаў).

Ватыкан выдае сотні газэт і часопісаў у розных краінах. Афіцыёз Ватыкану — штодзённая газэта «Асэрваторэ рамана» (наклад каля 50 тыс. адзінак). У Сьвятога Прастола маецца сваё агенцтва друку — Аджэнцыя Інтэрнацыянале Фідэс (АІФ). Радыё Ватыкану вядзе свае перадачы на 41 мовах, у т. л. і на беларускай мове на большасьць краін сьвету, у т. л. і на краіны СНД. Пры Ватыкане маецца «Ватыканскі тэлевізійны цэнтар» («Тэлепачэ»). З 1996 году Ватыкан падключаны да сеткі Інтэрнэт.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ватыкансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах