Даната Брамантэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Даната Брамантэ
Roma Statue Bramante.JPG
Імя пры нараджэньні: Donato Bramante
Нарадзіўся: 1444
Фэрміньняна
Памёр: 11 красавіка 1514
Рым
Грамадзянства: Італія
Заняткі: жывапіс
архітэктура
Плынь: Высокае Адраджэньне
Працы: Сабор Сьвятога Пятра
Санта-Марыя-дэля-Пачэ
Санта-Марыя-дэле-Грацыё
Тэмп’ета

Даната ды Паскукіё ды Антоніё дэта іль Брамантэ (па-італьянску: Donato di Pascuccio di Antonio detto il Bramante, 1444, Фэрміньняна11 красавіка 1514, Рым) — заснавальнік і найбуйнейшы прадстаўнік архітэктуры Высокага Адраджэньня. Ягонай самай вядомай працай зьяўляецца галоўны храм заходняга хрысьціянства — базыліка Сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даната Брамантэ нарадзіўся ў Монтэ Асдруальда (цяпер Фэрміньняна). Юнацтва ён правёў ва Ўрбіна, дзе выпрабаваў уплыў мастакоў П’ера дэля Франчэскі і Лючана Ляўраны. Пачынаў як жывапісец. У 1476 годзе быў запрошаны ў гэтай якасьці ў Мілян да двару герцага Лядавіка Мора, дзе сустрэўся з Леанарда да Вінчы, ідэі якога ў галіне горадабудаўніцтва вырабілі на яго вялікі ўплыў.

Мілянскі пэрыяд Брамантэ доўжыўся 20 гадоў. Ён узьвёў некалькі будынкаў, напрыклад, алтарную частку царквы Санта-Марыя-дэле-Грацыё. З 1499 году пасьля захопу Міляна францускімі войскамі зьехаў у Рым. Тут мастацтва Брамантэ набыло клясычную чысьціню й манумэнтальнасьць. Найбольшай плястычнай цэласьці ён дасягнуў у маленькай капліцы-ратондзе Тэмп’ета (1502) ў двары кляштара Сан-П’етра ін Мантарыё. За папам Юліюсам II стаў галоўным папскім архітэктарам; з 1503 году вёў паводле даручэньня Юліюса II шырокія працы ў Ватыкане (двор Сан-Дамаза й двор Бэльвэдэр). Спраектаваў і пачаў будаваць галоўны храм Рыма — Сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане (з 1505) і пасьпеў узьвесьці храм да вышыні арак. Творчасьць Брамантэ — адна зь вяршыняў архітэктуры Адраджэньня.

У комплексе Ватыканскага палаца знаходзяцца дзьве пабудовы Брамантэ — двары Бэльвэдэр (1503—1545) і Сан Дамаза (каля 1510). Іншыя выбітныя працы Брамантэ ўлучаюць храм Тэмп’ета ў двары кляштара Сан П’етра ін Мантарыё (1502), нутраны дворык царквы Санта-Марыя-дэля-Пачэ і фасад паляцца Канчэлерыя (1499-1511), аднаго з найбольш вытанчаных рэнэсансавых палацаў у Рыме.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Arnaldo Bruschi, Bramante architetto, Roma-Bari, 1969.
  • Arnaldo Bruschi, Bramante, Laterza, 1973.
  • Bramante milanese e l'architettura del Rinascimento lombardo , atti del seminario di studi a cura di Christoph L. Frommel; Luisa Giordano; Richard Schofield, Padova 2005
  • E. H. Gombrich, Norma e forma. Studi sull'arte del Rinascimento, Torino, 1964
  • Stefania Buganza, Qualche considerazione sui primordi di Bramante in Lombardia in "Nuovi Studi" 11, 2005.
  • Horst Bredekamp, "La fabbrica di San Pietro. Il principio della distruzione pruduttiva", Torino, Einaudi, 2005

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Даната Брамантэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў