Мілян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мілян
Мілян
CoA Città di Milano.svg Flag of Milan.svg
Герб Міляну Сьцяг Міляну
Першыя згадкі: 222 да н. э.
Правінцыя: Мілян
Мэр: Летыцыя Марацьці
Плошча: 182 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

1 295 705
7127
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 02
Паштовы індэкс: 20100, 20121-20162
Геаграфічныя каардынаты: 45°28′ пн. ш. 09°10′ у. д. / 45.467° пн. ш. 9.167° у. д. / 45.467; 9.167Каардынаты: 45°28′ пн. ш. 09°10′ у. д. / 45.467° пн. ш. 9.167° у. д. / 45.467; 9.167
Мілян на мапе Італіі
Мілян
Мілян
Мілян
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.comune.milano.it/

Міля́н (па-італьянску: Milano, на лямбардзкім дыялекце Milán) — другі па велічыні горад у Італіі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Лямбардыя і правінцыі Мілян. Цэнтар паўночнай Італіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова Мілян паходзіць ад старажытна-лацінскай назвы гораду Mediolanum. У 222 годзе да н. э. рымляне захапілі паселішча кельцкіх плямёнаў і назвалі яго Mediolanum. У 293 годзе н. э. імпэратар Дыяклетыян абвесьціў Мілян сталіцай Заходняй Рымскай імпэрыі. Неўзабаве былі пабудаваныя вялікі цырк і вялікі комплекс адміністрацыйных пабудоў Thermae Erculee. Мілянскі эдыкт імпэратара Канстанціна I 313 году гарантаваў свабоду веравызнаньня хрысьціянам. На працягу 5—6 стагодзьдзяў горад пераходзіў у рукі розных барбараў (гунаў, остготаў ды інш.). У 8 стагодзьдзі Мілян стаў часткай Сьвятой Рымскай Імпэрыі. У сярэднія вякі Мілян стаў буйным гандлёвым цэнтрам з-за свайго зручнага геаграфічнага становішча (ён разьмяшчаўся на пладавітай раўніне ракі По, стаяў на гандлёвых шляхах). У 1162 годзе ў выніку захопніцкай вайны Фрыдрыха Барбаросы большая частка Міляну была разбураная. Пасьля заснаваньня Лямбардзкай лігі ў 1167 годзе Мілян стаў яе цэнтрам. У 1183 годзе Мілян стаў цэнтрам герцагства. На працягу 15—18 стагодзьдзяў Мілян пераходзіў пад уплыў Францыі, Аўстрыі ды Гішпаніі. Пасьля пераходу ў 1815 годзе пад уплыў Аўстрыі Мілян стаў цэнтрам опэрнага мастацтва. Вольфганг Амадэй Моцарт напісаў тут тры свае опэры. Празь некалькі гадоў Ля Скаля стаў самым вядомым тэатрам у сьвеце: Расіні ды Вэрдзі прадстаўлялі свае опэры тут. Палітычнае аб’яднаньне Італіі замацавала вядучае становішча Міляну на поўначы краіны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілян знаходзіцца ў заходняй частцы даліны ракі По, паміж рэкамі Ticino ды Adda, ля падножжа Альпаў. Ён займае плошчу 181 км² і месьціцца на ўзроўні 122 мэтраў над узроўнем мора.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У межах гораду (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[1]. Пасьля 1971 насельніцтва гораду паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за расьсяленьня ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілян — адна з сусьветых сталіц дызайну ды моды. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры дамоў мод Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Missoni ды Valentino.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bilancio demografico anno 2008, dati ISTAT

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мілянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў