Апэніны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Корна-Грандэ

Апэнінскія горы або Апэніны (па-італьянску: Appennini; па-лацінску: Apenninus, Apennini montes) — горная сыстэма ў Італіі, якая працягваецца больш чым на 1000 км з поўначы на поўдзень краіны, у асноўным уздоўж усходняга ўзьбярэжжа Апэнінскай паўвыспы.

Пераважныя вышыні 1200—1800 м, максымальная вышыня горнай сыстэмы — 2912 м (вяршыня Корна-Грандэ). Расьліннасьць гор прадстаўлена міжземнаморскімі хмызнякамі, букавымі й хваёвымі лясамі, на вяршынях сустракаюцца лугі.

Прынята адрозніваць Паўночныя Апэніны (практычна ўтвараюць адзіную сыстэму з Прыморскімі Альпамі), якія ўключаюць Лігурыйскія Апэніны, Тасканскія Апэніны й Умбрскія Апэніны, Цэнтральныя Апэніны й Паўднёвыя Апэніны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Апэнінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў